Ардэнаносцы. Белюсь Васіль Лукіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 427. — (Вызначыліся працай).

Ардэнаносцы

БЕЛЮСЬ Васіль Лукіч, нарадзіўся ў 1921 г. у в. Агароднікі. Працоўную дзейнасць пачаў з 15 гадоў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1949 г. стаў працаваць у калгасе «Запаветы Ільіча» Кобрынскага р-на, дзе шмат гадоў быў брыгадзірам паляводчай брыгады. Узнагароджаны ордэнам Леніна (1965), іншымі ўзнагародамі.