Ардэнаносцы. Булавіцкі Аляксандр Мікалаевіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 36 – 37 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

БУЛАВІЦКІ Аляксандр Мікалаевіч. Нарадзіўся 28 кастрычніка 1929 года ў вёсцы Чахец Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Працаваў настаўнікам. У 1954-1966 гадах — інструктар Пружанскага райкама, Брэсцкага абкама, першы сакратар Шарашоўскага, Кобрынскага райкамаў ЛКСМБ, старшыня калгаса «Запаветы Ільіча» Кобрынскага раёна. З 1966 па 1968 год — старшыня Кобрынскага райвыканкама. З 1968 года — старшыня калгаса «Сцяг Перамогі» Кобрынскага раёна (цяпер ААТ «Раданежскае»), з 1981 года — старшыня Гарадзецкага міжгаспадарчага аб’яднання, з 1982 года — старшыня калгаса-камбіната імя Ф. Э. Дзяржынскага. Першы старшыня Савета калгасаў Брэсцкай вобласці.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1985-1990 гадах, выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета. Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, іншымі ўзнагародамі.

Булавіцкі Аляксандр Мікалаевіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 450. – (Яны кіравалі горадам і раёнам).

Булавицкий Александр Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь : справочное издание. – Минск, 2005. – Т. 2. – С. 49.