Ардэнаносцы. Місюк Надзея Іосіфаўна / падрыхтавала Т. С. Назарук // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 428. — (Вызначыліся працай).

Ардэнаносцы

МІСЮК Надзея Іосіфаўна, нарадзілася ў 1924 г. у в. Брылёва. У гады Вялікай Айчыннай вайны партызанка атрада імя А.В.Суворава Пінскага злучэння. З 1944 г. па 1951 г. сакратар Кісялевіцкага сельсавета. 3 1951 г. звеннявая, а з 1957 г. брыгадзір паляводчай брыгады калгаса «Новы шлях» Кобрынскага р-на. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі. Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР.