Ардэнаносцы. Сакалюк Мікалай Сцяпанавіч / падрыхтавала Т. С. Назарук // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 428. — (Вызначыліся працай).

Ардэнаносцы

САКАЛЮК Мікалай Сцяпанавіч, нарадзіўся ў 1925 г. у в. Верхалессе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны працаваў загадчыкам хаты-чытальні, старшынёй Верхалескага сельсавета, старшынёй раённага камітэта ДТСААФ. З 1953 г. старшыня калгаса «Новае жыццё». Узнагароджаны ордэнамі Славы III ступені, Чырвонай Зоркі, Леніна (1966).