Ардэнаносцы. Узнагароджаныя ордэнам Леніна. Грыцук Васілій Міхайлавіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 15-16 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

ГРЫЦУК Васілій Міхайлавіч. Нарадзіўся ў 1913 годзе ў вёсцы Осаўцы Кобрынскага павета (цяпер Осаўцы Кобрынскага раёна).

Да 1940 года працаваў у бацькоўскай гаспадарцы. У 1940 годзе прызваны ў Чырвоную армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. За ратныя подзвігі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём «За адвагу».

З 1948 года працаваў у калгасе імя Леніна. Быў старшынёй праўлення калгаса, намеснікам старшыні, з 1967 года — брыгадзір комплекснай брыгады. 16 гадоў узначальваў паляводчую брыгаду, якая па выніках працы была лепшай у раёне.

Яго ратная і працоўная доблесць высока ацэнены. Сярод мірных заслуг ветэрана Вялікай Айчынай вайны В. М. Грыцука — ордэн Чырвонай Зоркі, два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга і многія іншыя ўзнагароды. У 1978 годзе за поспехі, дасягнутыя ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве па павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве прадукцыі сельскай гаспадаркі, удастоены вышэйшай узнагароды Радзімы — ордэна Леніна.

Ардэнаносцы. Грыцук Васіль Міхайлавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 427. — (Вызначыліся працай).

Бялоў, Д. Перажываюць подзвігі герояў / Дзмітрый Бялоў // Героическая Брестчина. – Брест, 2015. — C. 55-58. – (Славим тех, кто Победу ковал).

Сярод мірных заслуг Грыцука В. М. — ордэн Леніна, ордэн Чырвонай Зоркі, два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга і іншыя ўзнагароды.

Их доблестный труд отмечен орденом Ленина. Василий Михайлович Грицук // Они награждены орденом Ленина : альбом. – Кобрин, 1981.

Бялоў, Д. Перажываюць подзвігі герояў / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. – 2015. – 11 лютага. – С. 4.

Сын ветэрана Вялікай Айчынай вайны В. М. Грыцука ўспамінае аб ваенных і працоўных гадах свайго бацькі.

Бялоў, Д. На пярэднім краі / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. — 2009. – 29 ліпеня.

Пра Васіля Міхайлавіча Грыцука з в. Асаўцы, ветэрана Вялікай Айчыннай і першага старшыню калгаса «30 гадоў Кастрычніка».

Сацук, А. Першы старшыня / А. Сацук // Кобрынскі веснік. – 1998. — 14 сакавіка.

За выдатныя працоўныя заслугі жыхар в. Осаўцы В. М. Грыцук узнагароджаны ордэнам Леніна і двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга.