Ардэнаносцы. Узнагароджаныя ордэнам Леніна. Федасюк Аляксандра Іванаўна // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 25-26 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

ФЕДАСЮК Аляксандра Іванаўна (1904-1995). Нарадзілася 17 жніўня 1904 года ў вёсцы Андронава Кобрынскага павета (цяпер Андронава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. У 1925 годзе ўступіла ў КПЗБ, у хуткім часе стала прафесійнай рэвалюцыянеркай, падпольшчыцай, выконвала адказныя партыйныя даручэнні. З 1926 года – член Кобрынскага падпольнага райкама, з 1928 года – член Брэсцкага падпольнага акруговага камітэта КПЗБ. Закончыла школу партыйных кадраў КПЗБ у Мінску (1929), Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцей Захаду ў Маскве (1934). Займала розныя партыйныя і дзяржаўныя пасады: сакратар Навагрудскага акруговага камітэта КПЗБ (1931–1932), сакратар ЦК КСМЗБ (1929–1930, 1932, 1935–1937), навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б (1934). Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ў верасні 1939 года А. І. Федасюк – дэпутат Народнага сходу Заходняй Беларусі ў Беластоку, член яго паўнамоцнай камісіі на сесіі Вярхоўнага Савета СССР. Працавала старшынёй Кобрынскага гарвыканкама, была абрана дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, а ў 1941 годзе яе зацвердзілі намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама. З’яўлялася членам бюро Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б. 23 лістапада 1943 года стала сакратарам Кобрынскага райкама. 4 снежня 1943 года Аляксандра Федасюк была назначана сакратаром Дзівінскага падпольнага райкама, які базіраваўся ў партызанскім атрадзе імя М. А. Шчорса. Пасля вызвалення Беларусі працавала ў 1944–1957 гадах сакратаром Брэсцкага, Маладзечанскага гаркамаў КПБ, загадчыкам аддзела ЦК КПБ. А. І. Федасюк – дэлегат I (1928), II (1935) з’ездаў КПЗБ, кангрэса КІМа (1933); член ЦК КП(б)Б у 1949–1952 гадах; дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1946–1954); дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1940–1947). Узнагароджана ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі, медалямі. Аляксандра Іванаўна Федасюк памерла 29 мая 1995 года.

Федасюк Аляксандра Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 344.

Федасюк Аляксандра Іванаўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. — Мінск, 1974. — Т. 10. — С. 553–554.

Федасюк Аляксандра Іванаўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. – Мінск, 1981. – Т. 5 : біяграфічны даведнік. – С. 618.

Федасюк Аляксандра Іванаўна // Памяць. Кобрынскі раен : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. – С. 443–444.

Хаўратовіч, І. П. ФедасюкАляксандра Іванаўна / І. П. Хаўратовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мінск, 2003. – Т. 6, кн. 2. – С. 29.

Федосюк Александра Ивановна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. — Минск, 2009. — Кн. 2. — С. 433.

Федосюк Александра Ивановна // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. – Минск, 1982. – Т. 5. Биографический справочник. – С. 647-648.

Калиберов, В. Ф. Наши корреспонденты / В. Ф. Калиберов // От сердца к сердцу / Василий Федорович Калиберов. – Минск, 1981. – С. 39.

Упоминается Александра Ивановна Федосюк — член и уполномоченная Брестского обкома партии.

Яковенко, В. К. Партизанки / В. К. Яковенко. — Москва : Воениздат, 1980. — 304 с., 6 л. ил. — (Военные мемуары).

Федасюк Аляксандра Іванаўна. Удзельнікі рэвалюцыйных выступленняў на Кобрыншчыне (1921–1939) [Электронный ресурс] // Туристический Кобрин. – Рэжым доступа: http://ikobrin.ru/kobrin-74.php. – Дата доступа: 20.06.2019.