Ардэнаносцы. Узнагароджаныя ордэнам Леніна. Гук Павел Гаўрылавіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 16 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

ГУК Павел Гаўрылавіч. Нарадзіўся ў 1936 годзе ў вёсцы Батчы Кобрынскага павета (цяпер Батчы Кобрынскага раёна). Пасля вайны паспяхова закончыў Батчынскую школу, курсы трактарыстаў у Маларыце. Па размеркаванні працаваў у калгасе імя Сталіна механізатарам, потым — у Кобрынскай сельгастэхніцы. З 1962 года быў механізатарам калгаса «Запаветы Ільіча» (цяпер ААТ «Батчы»). Сорак тры гады служыў механізацыі, штогод дасягаў высокіх вытворчых паказчыкаў, неаднаразова з’яўляўся пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва сярод механізатараў калгаса і раёна. За сваю ўдарную працу П. Г. Гук узнагароджаны ў 1971 годзе ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, а ў 1973-м — ордэнам Леніна. Ён уладальнік шматлікіх Ганаровых грамат і падзяк за добрасумленную працу ў сельскай гаспадарцы.

Ардэнаносцы. Гук Павел Гаўрылавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 427. — (Вызначыліся працай).

Их доблестный труд отмечен орденом Ленина. Павел Гаврилович Гук // Они награждены орденом Ленина : альбом. – Кобрин, 1981.  

Мельнік, Р. Яркая падзея мінулай эпохі / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. – 2011. – 5 лістапада. – С. 1, 3.

Уладальнік ордэнаў Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга за добрасумленную працу ў сельскай гаспадарцы, былы механізатар Павел Гук адзначыў 76 дзень нараджэння.

Піліпава, Г. Паляводы – жывёлагадоўлі / Г. Піліпава // Камуністычная праца. – 1978. – 13 ліпеня. – С. 1.

У калгасе «Запаветы Ільіча» паспяхова працуе звяно па корманарыхтоўцы, якое ўзначальвае механізатар Павел Гаўрылавіч Гук.