Ардэнаносцы. Узнагароджаныя ордэнам Леніна. Батулін Сцяпан Нічыпаравіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 14 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

БАТУЛІН Сцяпан Нічыпаравіч. Нарадзіўся ў 1922 годзе ў вёсцы Задзернава Кобрынскага павета. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1943 года знаходзіўся ў партызанскім атрадзе імя Фрунзе Брэсцкага злучэння, з 1944 года на фронце ў радах Савецкай арміі. Пасля вайны працаваў на лесараспрацоўках Урала. З 1956 па 1974 год быў брыгадзірам паляводчай брыгады ў калгасе «Зара» Кобрынскага раёна (цяпер СВК «Узыходзячая зара»). Член КПСС з 1959 года. У 1965 годзе за паспяховае выкананне планаў пяцігодкі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР узнагароджаны ордэнам Леніна.

Ардэнаносцы. Батулін Сцяпан Нічыпаравіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 426-427. — (Вызначыліся працай).

Их доблестный труд отмечен орденом Ленина. Степан Никифорович Батулин // Они награждены орденом Ленина : альбом. – Кобрин, 1981. – (К XXVI съезду КПСС).

Батулин Степан Никифорович // Хидры — первый агрогородок на Кобринщине : информационно-аналитический очерк / Кобринская центральная районная библиотека, отдел обслуживания и информации ; сост. Светлана Курачук, гл. библиограф. – Кобрин, 2007. – С. 40. – (Наша гордость, наша слава).