Букач Антон Васільевіч

Біяграфічны нарыс

БУКАЧ Антон Васільевіч (1937-2016). Нарадзіўся 7 красавіка 1937 года ў вёсцы Гайкоўка Кобрынскага павета (цяпер Гайкоўка Кобрынскага раёна) у шматдзетнай сялянскай сям’і.

Працоўную біяграфію пачаў у 15 гадоў памочнікам каваля ў калгасе «Зара» (цяпер СВК «Узыходзячая зара») і адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. З 1956 па 1959 год служыў у пагранічных войсках. Пасля звальнення ў запас і да 1961 года быў супрацоўнікам аддзела міліцыі, узнагароджаны медалём «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку» (1967). З 1961 па 1968 год працаваў акумулятаршчыкам, машыністам па рамонту электраабсталявання, аператарам КВПіА ў ЛВУ магістральных газаправодаў.

У 1964 годзе закончыў Кобрынскую завочную сярэднюю школу рабочай моладзі, у 1965 годзе паступіў на завочны факультэт Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі, які закончыў у 1971 годзе па спецыяльнасці «інжынер-электрык». У гэтыя гады ў працоўнай біяграфіі А. В. Букача — работа інструктарам Кобрынскага гаркама КПБ, намеснікам дырэктара, а затым дырэктарам СПТВ-102 будаўнікоў. З 1982 года ён — дырэктар прафтэхвучылішча № 105 народных мастацкіх промыслаў, дзе і прапрацаваў да 2003 года.

З ліпеня 2003 па ліпень 2007 года працаваў намеснікам дырэктара па вытворчым навучанні УА «Кобрынскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж».

У 2000 годзе А. В. Букачу прысвоена званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь».

Узнагароджаны медалямі «Ветэран працы» (1987), Францыска Скарыны (2000); юбілейным медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970); ганаровымі граматамі Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў СССР па прафтэхадукацыі. А. В. Букач занесены ў ганаровую кнігу «Хто ёсць хто. Дзелавы свет СНД».

Букач Антон Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь : справочное издание. – Минск, 2005. – Т. 2. – С. 48.

Антон Васильевич Букач : [некролог] // Кобрынскі веснік. — 2016. — 16 сакавіка. — С. 3.

Памяти коллеги : [некролог] // Заря. – 2016. – 12 марта. – С. 14.

Елизарова, Ж. Если молод душой человек… / Жанна Елизарова // Кобрин информ. – 2010. – 22 июля. – С. 30.

О первом директоре Кобринского художественного училища А. В. Букаче.

Букач Антон Васільевіч // Кобрынскі веснік. – 1995. – 31 мая. – С. 2.

Аб кандыдаце ў дэпутаты абласнога Савета А. В. Букачы, яго прадвыбарчая праграма.