Булавіцкі Аляксандр Мікалаевіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 450. – (Яны кіравалі горадам і раёнам).

БУЛАВІЦКІ Аляксандр Мікалаевіч, нарадзіўся 28 кастрычніка 1929 г. у в. Чахец Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Працаваў настаўнікам. У 1954—1966 гг. інструктар Пружанскага райкома, Брэсцкага абкома, 1-ы сакратар Шарашоўскага, Кобрынскага райкомаў ЛКСМБ, старшыня калгаса «Запаветы Ільіча» Кобрынскага р-на. У 1966—1968 гг. старшыня Кобрынскага райвыканкома. З 1968 г. старшыня калгаса «Сцяг Перамогі» Кобрынскага р-на, з 1981 г. старшыня Гарадзецкага міжгаспадарчага аб’яднання, з 1982 г. старшыня калгаса-камбіната імя Ф.Э.Дзяржынскага. Першы старшыня Савета калгасаў Брэсцкай вобл. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1985-1990 гг., выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета. Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, іншымі ўзнагародамі.