Валасюк Фёдар Канстанцінавіч

Біяграфічны нарыс

ВАЛАСЮК Фёдар Канстанцінавіч (1921-2000) — Герой Сацыялістычнай Працы.

Нарадзіўся 6 студзеня 1921 года ў вёсцы Багуславічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (з 1972 года Залуззе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Працоўную дзейнасць пачаў у пятнаццацігадовым узросце.

У час Вялікай Айчыннай вайны Фёдар Валасюк жыў у роднай вёсцы, дапамагаў партызанам, а затым быў байцом партызанскага атрада імя Фрунзе Брэсцкага злучэння. У 1944 годзе прызваны ў Чырвоную армію. Вызваляў Польшчу, пад Варшавай быў паранены.

Пасля шпіталя накіраваны ў органы МУС БССР, служыў у Брэсце. Потым працаваў старшым упаўнаважаным аддзела барацьбы з крадзяжом сацыялістычнай уласнасці і спекуляцыяй Кобрынскага раённага аддзела міліцыі. Гэтай няпростай справе аддаў 14 гадоў 7 месяцаў.

11 лістапада 1958 года Ф. К. Валасюк выбраны старшынёй праўлення сельскагаспадарчай арцелі імя Сталіна з цэнтральнай сядзібай у вёсцы Пескі Пескаўскага сельсавета Кобрынскага раёна. Гаспадарка была слабая, але пад новым кіраўніцтвам праз некалькі гадоў пераўтварылася ў перадавую. Новы старшыня падабраў надзейныя кадры, зрабіў стаўку на жывёлагадоўлю. Завялі кароў, была створана племянная ферма. Надоі малака павысіліся ў два разы: больш за 3000 кг малака за год ад кожнай каровы. Даход гаспадаркі павялічыўся ў тры разы, а аплата чалавека-дня – у 6 разоў. У 1959 годзе арцель перайменавана ў калгас імя ХХІ з’езда КПСС (у 1991-2003 гадах – калгас «Беларусь», з 2003 года – СВК «Вербнае»). Калгас першым у раёне пачаў будаваць жылыя дамы для сваіх работнікаў, былі ўведзены аб’екты сацкультбыту. Адным з першых у раёне ў Песках з’явіўся прыродны газ.

За дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці мяса і малака 22 сакавіка 1966 года Ф. К. Валасюку прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

У 1970 годзе Фёдар Канстанцінавіч закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «аграном». Кіраўнік ён быў патрабавальны, але справядлівы, шанаваў людзей працавітых, дбайных і клапаціўся пра іх. Для лепшых працаўнікоў за кошт калгаса арганізоўваліся паездкі ў Маскву, Ленінград, на Чорнае мора, у Прыбалтыку. Фінансавае становішча калгаса было стабільным. За 27 гадоў працы ў калгасе Ф. К. Валасюк ніколі не браў банкаўскія крэдыты. У 1980 годзе да гаспадаркі далучылі калгас «Савецкая Беларусь», які меў даўгі 700 тыс. рублёў, але старшыня здолеў пагасіць запазычанасць.

За ваенную і працоўную дзейнасць Ф. К. Валасюк узнагароджаны ордэнамі Леніна (1966), Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І ступені (1985), медалямі (у т. л. сярэбраным і двума бронзавымі медалямі ВДНГ СССР 1969, 1974, 1976), граматамі.

Памёр Фёдар Канстанцінавіч Валасюк 23 чэрвеня 2000 года. 1 мая 2007 года на будынку СВК «Вербнае» адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар Фёдара Канстанцінавіча Валасюка, першага Героя Сацыялістычнай Працы на Кобрыншчыне, кавалера ордэнаў Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Адамович, А. Земля отцов / А. Адамович // Земные звёзды : [очерки] / сост. : П. П. Сутько, В. И. Хомич, Е. В. Шилаев. — Минск, 1978. — С. 63–69.

Багуславічы : [вёска, у якой нарадзіўся Ф. К. Валасюк] // Памяць. Жабінкаўскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 1999. — С. 484.

Бензярук, Р. Зорка за працу. Валасюк Фёдар Канстанцінавіч / Расціслаў Бензярук, Анатоль Бензярук // Сорак дарог / Р. Бензярук. – Брэст, 2007. – С. 138-140.

Бугаревич, В. С. Распределение доходов в колхозе : опыт колхоза «ХХI съезд КПСС» : [Кобринский район] / Виктор Спиридонович Бугаревич, Федор Константинович Волосюк. – Минск : Урожай, 1966. – 52 с. – (Решения XXIII съезда КПСС в жизнь!).

Волосюк Федор Константинович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда. — Минск, 2014. — С. 65.

Волосюк Федор Константинович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 123.

Валасюк Фёдар Канстанцінавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 110.

Валасюк Фёдар Канстанцінавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. — Мінск, 1970. — Т. 2. — С. 568.

Героі Сацыялістычнай Працы. Валасюк Фёдар Канстанцінавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 426. — (Вызначыліся працай).

Героі Сацыялістычнай Працы. 1966 Ф. К. Валасюк // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1997. – Т. 5. – С. 198.

Герой Сацыялістычнай Працы. 1966 Ф. К. Валасюк // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. — Мінск, 1971. — Т. 3. – С. 457. 

Герои Социалистического Труда. Волосюк Федор Константинович // Хидры — первый агрогородок на Кобринщине : информационно-аналитический очерк / Кобринская центральная районная библиотека, отдел обслуживания и информации ; сост. гл. библиограф Светлана Курачук. – Кобрин, 2007. – С. 39. – (Наша гордость, наша слава).

95 гадоў з дня нараджэння Ф. К. Валасюка (1921) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2018. — С. 10.

Ромма, Ф. Мужала молодость в боях : записки секретаря подпольного обкома комсомола / Федор Дмитриевич Ромма ; лит. обраб. Н. Грицана. – Минск : Беларусь, 1974. – 286 с.: ил.

См. на с. 275.

Сяло маё роднае. – Мінск : Ураджай, 1968. – 272 с. : іл.

См. на с.163–166.

Их подвиг и труд награждены звездой Героя. Федор Константинович Волосюк // Они награждены орденом Ленина : альбом. – Кобрин, 1981.

Бензярук, Я. «Я – з Багуславічаў», альбо Работа над памылкамі / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2017. — 23 мая.

Інтэрв’ю з Ф. К. Валасюком.

Дубина, Л. Всю жизнь служил народу / Людмила Дубина // Кобрынскi веснiк. — 2016. – 19 января.

К 95-летию со дня рождения Ф. К. Волосюка.

Бялоў, Д. Адным жыццём — з зямлёю роднай і з народам / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. — 2011. — 19 студзеня. — C. 4.

Пра Героя Сацыялістычнай Працы, кавалера ордэна Леніна, залатога медаля «Серп і Молат» і інш. узнагарод, былога старшыню СВК «Вербнае» Ф. К. Валасюка.

На свята працы — гонар Герою // Кобрынскі веснік. – 2007. – 5 мая. – С. 1.

Аб адкрыцці мемарыяльнай дошкі ў гонар Ф. К. Валасюка ў СВК «Вербнае».

Сацук, А. Золотая Звезда Фёдора Волосюка / Алексей Сацук // Кобрынскi веснiк. — 2006. — 18 студзеня. — С. 2.

Хільчук, М. Вяртаючыся ў мінулае / М. Хільчук // Кобрынскi веснiк. — 2001. – 17 студзеня. — С. 2. — 18 студзеня Ф. К. Валасюку споўнілася б 80 гадоў.

Волосюк Фёдор Константинович : [некролог] / Ашмянцев С. Д. [и др.] // Кобрынскi веснiк. — 2000. — 1 лiпеня. — С. 4.

[Валасюк Ф. К.] // Кобрынскі веснік. – 1999. – 17 сакавіка.

Хільчук, М. Старшынёва Зорка / М. Хільчук // Кобрынскі веснік. — 1998. — 28 кастрычніка. — С. 2.

Валасюк, Ф. Здзяйсненне нашай мары / Ф. Валасюк // Камуністычная праца. — 1978. — 26 жніўня.

Камяндант, С. На светлым шляху / С. Камяндант // Камуністычная праца. — 1974. — 17жніўня.

З гісторыі калгаса «ХХI з’езд КПСС».

Примачук, Н. Смотр сил / Н. Примачук // Сельская газета. — 1974. — 23 января.

О коммунистах колхоза «ХХI съезд КПСС».

Пищик, В. Сеятель / В. Пищик // Сельская газета. — 1967. – 26 ноября.

Очерк про Ф. К. Волосюка.

Калгас «ХХI з’езд КПСС» // Камуністычная праца. — 1967. — 16 лютага.

Нумар прысвечаны калгасу «ХХI з’езд КПСС».

Волосюк, Ф. К. Помогаем соседям преодолеть отставание / Ф. К. Волосюк ; [записал] П. Спиридонов // Сельское хозяйство Белоруссии. — 1959. — № 12. — С. 7.

Волосюк Федор Константинович : информация Хидринской средней школы. – Хидры, 2002.

6 студзеня 2016 г. – 95 гадоў з дня нараджэння Фёдара Канстанцінавіча Валасюка (1921–2000), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, гаспадарчага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы (1966) [Электронны рэсурс] // Краязнаўства Берасцейшчыны. – Рэжым доступу: http://kb.brl.by. — Дата доступу: 10.10.2019.