Верхавец Уладзімір Лукіч

Біяграфічны нарыс

ВЕРХАВЕЦ Уладзімір Лукіч. Нарадзіўся 23 мая 1931 года ў вёсцы Літвінкі Кобрынскага павета (цяпер Літвінкі Кобрынскага раёна).

Закончыў Брэсцкі настаўніцкі інстытут імя А. С. Пушкіна (1953), ВПШ пры ЦК КПСС (1970).

У 1953-1962 гадах — інструктар Брэсцкага абкама, Давыд-Гарадокскага райкама, першы сакратар Жабінкаўскага райкама, другі, першы сакратар Брэсцкага абкама ЛКСМБ. У 1962-1980 гадах — другі сакратар Столінскага, першы сакратар Драгічынскага, Кобрынскага райкамаў, сакратар Брэсцкага абкама КПБ. Старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па прафтэхадукацыі (1980-1988), прадстаўнік Дзярж-камадукацыі СССР у Анголе (1988-1991). З 1993 года працаваў метадыстам Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1980-1990 гадах.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), «Знак пашаны», Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалямі.

Величко, В. П. Петр Машеров. Беларусь – его песня и слава / Владимир Павлович Величко. – Минск : Мастацкая літаратура, 2018. – 151 с. См. на с. 46, 127.

Верхавец Уладзімір Лукіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. – Мінск, 1981. – Т. 5. Біяграфічны даведнік. – С. 123-124.

Верхавец Уладзімір Лукіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 451. – (Яны кіравалі горадам і раёнам).

Верховец Владимир Лукич // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. – Минск, 1982. – Т. 5. Биографический справочник. – С. 111.