Грыцук Уладзімір Максімавіч

Біяграфічны нарыс

ГРЫЦУК Уладзімір Максімавіч. Нарадзіўся 30 жніўня 1957 года ў вёсцы Жухаўцы Кобрынскага раёна. На сённяшні час пражывае ў аграгарадку Астромічы. Закончыў Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум імя А. Я. Кляшчова. Працаваў брыгадзірам па дрэнажы ў ПМК-52 г. п. Воранава. З 1979 па 2014 год — брыгадзір у ПМК-52 вёсцы Яромічы.

У 1985 годзе пастановай Цэнтральнага Камітэта Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі занесены ў «Летапіс камсамольскай славы».

У 1986 годзе — Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола. Узнагароджаны знакам ЦК ВЛКСМ «Залаты колас», Ганаровай граматай ЦК ВЛКСМ, Ганаровай граматай ЦК ЛКСМБ.

Багдановіч, А. Узнагарода абязвае / А. Багдановіч // Камуністычная праца. — 1986. – 27 сакавіка (№ 37). – С. 1.

Кіраўнік камсамольска-маладзёжнай брыгады ПМК-52 У. М. Грыцук удастоены прэміі Ленінскага камсамола краіны за 1985 год.

Грицук Владимир Максимович : список ветеранов ПМК-52 УП «Брестводстрой», награжденных высокими правительственными наградами. – Кобрин, 2001.