Гуцаў Анатолій Емяльянавіч

Біяграфічны нарыс

ГУЦАЎ Анатолій Емяльянавіч (1935-1996). Нарадзіўся 31 студзеня 1935 года ў вёсцы Мільча Гомельскага раёна.

З адзнакай закончыў школу, затым — Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію.

Малады навуковец-аграном працаваў на Шэрашаўскай МТС, затым ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі Пружанскага райвыканкама.

Вучыўся ў аспірантуры, пісаў кандыдацкую дысертацыю. З 1958 па 1975 год працаваў старшынёй калгаса «Зара» Кобрынскага раёна (цяпер СВК «Узыходзячая зара»).

За гады сваёй працы адсталую гаспадарку зрабіў перадавым сельгаспрадпрыемствам не толькі ў маштабах Кобрынскага раёна, але і Брэсцкай вобласці. Пісьменны, энергічны, мэтанакіраваны, адважны кіраўнік, ён не баяўся брацца за маштабныя задачы і даводзіў пачатую справу да канца, укараняў у практыку перадавыя ідэі і тэхналогіі, клапаціўся пра побыт і адпачынак калгаснікаў. А. Е. Гуцаў шмат зрабіў для сваёй гаспадаркі і яе работнікаў. Дзякуючы яго намаганням і ініцыятыве першай у Кобрынскім раёне была газіфікавана веска Хідры, пабудаваны свінагадоўчы комплекс, каўбасны цэх, наладжана вытворчасць будаўнічых матэрыялаў i г. д.

У 1971 годзе ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Ардэнаносцы. Гуцаў Анатолій Емяльянавіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 45 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

Гуцев Анатолий Емельянович // Хидры — первый агрогородок на Кобринщине : информационно — аналитический очерк / Кобринская центральная районная библиотека, отдел обслуживания и информации ; сост. Светлана Курачук, гл. библиограф. – Кобрин, 2007. – С. 41. – (Наша гордость, наша слава).

Васюк, Н. Турнир имени Анатолия Гуцева / Наталья Васюк // Кобрин-информ. – 2009. – 5 февраля.

Мельнік, Р. Добрае імя не забываецца / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. – 2009. – 4 лютага.

У в. Хідры прайшоў міжнародны турнір па міні-футболу, які прысвячаўся памяці былога старшыні калгаса «Зара» А. Гуцава.

Вслед за «Икаром» // Кобрин-информ. – 2005. – 17 февраля. – С. 3.

Отзывы читателей газеты «Кобрин-информ» на публикацию о бывшем пред¬седателе колхоза «Заря».

Сущук, А. Икар эпохи социализма / Алексей Сущук // Кобрин-информ. – 2005. – 27 января (№ 4). – С. 3.

Трагическая судьба Анатолия Гуцева, принявшего под свое руководство отстающий колхоз «Заря».

Сущук, А. Опередивший время / Алексей Сущук // Белорусская нива. – 2005. – 17 мая. – С. 2.

Об Анатолие Емельяновиче Гуцеве.