Дабрагост, І. Узнагароды – перадавікам / І. Дабрагост // Камуністычная праца. – 1982. – 17 красавіка.

Сакратар парткома калгаса «Зара» З. У. Дубінка ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Узнагароды — перадавікам

У сераду, 14 красавіка, у зале Дома Саветаў сабраліся пераможцы сацыялістычнага спаборніцтва за павелічэные вытворчасці і продажу дзяржаве прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі ў першым годзе адзінаццатай пяцігодкі, адзначаныя Радзімай высокімі ўзнагародамі.

Урачысты сход, прысвечаны ўручэнню высокіх дзяржаўных узнагарод, адкрыў старшыня райвыканкома Васіль Афанасьевіч Бойка. Ён прадастаўляе слова члену бюро абкома КПВ, старшыні аблвыканкома, дэпутату Вярхоўнага Савета БССР Канстанціну Вікенцьевічу Мацюшэўскаму, які расказаў прысутным аб дасягненнях працаўнікоў вобласці і нашага раёна, горача павіншаваў пераможцаў спаборніцтва з заслужанымі ўзнагародамі і пад бурныя апладысменты прысутных уручыў іх перадавікам раёна, горача павіншаваў кожнага, пажадаў ім новых працоўных дасягнённяў.

Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі атрымаў старэйшы механізатар калгаса «Шлях да камунізму» Яўгеній Ануфрыевіч Сакалачка.

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ўручаны Алене Аляксееўне Юцык — свінарцы калгаса імя Мічурына, Зоі Уладзіміраўне Дубінка — сакратару парткома калгаса «Зара», Пятру Іванавічу Якаўчуку — галоўнаму інжынеру саўгаса імя Суворава. Ордэн «Дружбы народаў» атрымала за самаадданую працу і высокія дасягненні Марыя Кандратаўна Боршч — свінарка калгаса «Праўда».

Даярцы саўгаса «Звязда» Марыі Аляксееўне Васілюк, цялятніцы калгаса «Новы шлях» Веры Сцяпанаўне Кірыеўскай, даярцы племсаўгаса «Дружба» Яўгеніі Іосіфаўне Краўчанка, трактарысту калгаса «Перамога» Івану Усцінавічу Леўчуку, старшыні калгаса «Шлях да камунізму» Раману Раманавічу Паддубнаму ўручаны ордэны «Знак Пашаны».

На грудзях звеннявога бульбаводчага звяна калгаса «Сцяг Леніна» Васіля Іванавіча Марчука і яго напарніка Андрэя Мікалаевіча Дамброўскага, якія ў мінулым годзе камбайнам накапалі звыш 1900 тон клубняў, заззялі ордэны Працоўнай Славы III ступені. Такую ж узнагароду атрымалі таксама механізатар калгаса «Праўда» Леанід Іосіфавіч Банецкі, токар райсельгастэхнікі Віталь Веньямінавіч Гурскі, трактарыст калгаса «За Радзіму» Мікалай Андрэевіч Паляціла.

Дзесяці перадавікам-сельскай гаспадаркі раёна К. В. Мацюшэўскі ўручыў медалі «За працоўную доблесць» і трынаццаці — медалі «За працоўную адзнаку». Гэтым медалём узнагароджан і слесар Кобрынскага інструмектальнага вытворчага аб’яднання Яўген Дзмітрыевіч Марчук, які кожны год аказвае вялікую дапамогу ў правядзенні веснавой сяўбы, уборцы ўраджаю земляробам калгаса «Запаветы Ільіча».

Ад імя ўзнагароджаных выступілі са словамі падзякі роднай партыі і ўраду за высокую ацэнку сваёй працы механізатар калгаса «Шлях да камунізму» Я. А. Сакалачка, свінарка калгаса імя Мічурына А. А. Юцык, сакратар парткома калгаса «Зара» З. У. Дубінка, свінарка калгаса «Праўда» М. К. Боршч, старшыня калгаса «Шлях да камунізму» Р. Р. Паддубны.

Узнагароджаных перадавікоў горача павіншаваў і пажадаў новых працоўных дасягненняў кожнаму першы сакратар гаркома КПБ М. М. Гвай.

І. Дабрагост