Давідзюк Марыя Емяльянаўна

Біяграфічны нарыс

ДАВІДЗЮК Марыя Емяльянаўна. Нарадзілася ў 1930 годзе ў вёсцы Бяроза Кобрынскага павета (цяпер Бяроза Кобрынскага раёна).

З 1952 года працавала жывёлаводам у калгасе «Перамога» Кобрынскага раёна (цяпер ААТ «Пакроўскі»).

Член КПСС з 1966 года.

Майстэрства і якасць працы М. Е. Давідзюк неаднаразова былі адзначана высокімі ўзнагародамі Радзімы: медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга — у 1971 годзе, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1975), ордэнам Леніна (1977). Выбіралася дэпутатам мясцовага Савета.

Ардэнаносцы. Давідзюк Марыя Емяльянаўна // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 427. — (Вызначыліся працай).

Их доблестный труд отмечен орденом Ленина. Мария Емельяновна Давидюк // Они награждены орденом Ленина : альбом. – Кобрин, 1981.

Давідзюк, М. Чалавек, слаўны працай / М. Давідзюк // Камуністычная праца. – 1981. – 21 февраля. — За дасягненне высокіх вынікаў у працы жывёлавод калгаса «Перамога» М. Давідзюк узнагароджана ордэнам Леніна.