Дубіна, Л. «Усё жыццё – творчасць» / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. – 2017. – 30 верасня. – С. 4.

Адзначыў свой 85-гадовы юбілей заслужены работнік культуры БССР Ігар Паўлавіч Чэрнік.

«Усё жыццё – творчасць»

Адзначыў свой 85-гадовы юбілей заслужены работнік культуры БССР, адзіны ў раёне, хто быў ушанаваны гэтага высокого звання, абладальнік ганаровых медалёў, лаўрэат прэстыжных конкурсаў і фестываляў, чалавек з вялікай літары ў культурной галіне, жыхар аграгарадка Гарадзец Ігар Чэрнік.

Жыцце нашага героя — суцэльная творчасць. Нарадзіўшыся ў простай вясковай сям’і, дзе цанілася праца i музыка, маленькі Ігар навучыўся глядзець на свет праз прызму прыгажосці. I зараз, седзячы з жонкай Валянцінай за вялікім сталом у гасцінай бацькоўскага дома, Ігар Паўлавіч чуе звонкую песню маці, якая спявала так, што трымцела душа. Песня ў свой час звяла бацькоў Ігара Паўлавіча, згуртавала іх сям’ю. Выгадаваны на добрай музыцы, сярод кніг і ў любві да Бога, Ігар Паўлавіч зразумеў сутнасць чалавечага жыцця, што ўяўлялася яму ў служэнні мастацтву.

З вялікім энтузіязмам, уласцівым, бадай, толькі сапраўды адданаму сваёй справе чалавеку, Ігар Паўлавіч далучаў да гэтага мастацтва іншых. Першы поспех прыйшоў да нашага героя, ад прыроды надзеленага высокімі музычнымі здольнасцямі, задоўга да таго, як ён атрымаў музычную адукацыю. Вярнуўшыся праз захворванне на запаленне лёгкіх у родны Гарадзец з Львова, дзе навучаўся ў політэхнічным інстытуце, Ігар Чэрнік на грамадскіх палатках “падхапіў” самадзейнасць у мясцовым дзіцячым доме і ўжо ў хуткім часе вывеў творчы калектыў установы ў шэрагі пераможцаў.

Прафесіянальную музычную адукацыю спецыяльнасць «Харавік-дырыжор» Iгар Паўлавіч атрымаў у Гродзенскім музычна- педагагічным вучылішчы. Якую б пасаду ні займаў наш герой, колькі б намаганняў не патрабавала ад яго работа, а працаваў ён у Кобрынскім Доме піянераў, школе № 1 горада Кобрына, Кобрынскім Доме культуры, на культурнай ніве ў Брэсце, Каменцы, ён заўсёды займаўся харавой дзейнасцю. Адны калектывы Ігар Паўлавіч умела «падхопліваў», іншыя — ствараў сам. Кожны з пяці калектываў, пачынальнікам якіх з’яўляецца Ігар Чэрнік, атрымаў званне народнага. I хоць энтузіязму нашаму герою было не займаць, часам прыходзілася вельмі складана. Ён і зараз помніць, як у Чэрнях з хорам туліўся з рэпетыцыямі ў дапаможных памяшканнях мясцовай школы і бальніцы, пакуль пад яго ж чулым кіраўніцтвам у вёсцы не адкрылася музычная школа.

Любая справа ў руках Iгapa Паўлавіча спорылася, за што б ні браўся ён — усё было на вышэйшым узроўні. Нашага таленавітага земляка ведалі як у рэспубліцы, так i на прасторах былога СССР, i ганаровыя ўзнагароды — таму пацвярджэнне. Напрыклад, высокае званне «Заслужаны работнік культуры БССР» Ігару Чэрніку присвоена за узорную працу ў Кобрынскім Доме культуры, які пры яго дырэктарстве ў 70-я гады быў прызнаны лепшым у рэспубліцы. Пра хор дарослых, які дзейнічаў пры ўстанове i быў вядомы далёка за межамі раёна, Ігар Паўлавіч заўважыў, што там аднолькава заўзята спявалі ўрачы, настаўнікі, міліцыянеры, ахвотна спяваў і пракурор горада. Гарманічна ўліваўся ў калектыў са сваім лірычным барытонам і ён сам. Уменне кіраваць хорам і добра спяваць — не ўсе магчымасці Ігара Чэрніка: ён яшчэ з’яўляецца выдатным кампазітарам і паэтам, аўтарам уласнага зборніка, што, сярод іншых рэліквій, беражліва захоўваецца ім у рабочым кабінеце.

За свой доўгі век Ігар Чэрнік шмат перажыў і перадумаў Штосьці, канечне, пазабылася, але пра актыўнае жыццё яму нагадвае стары фотаальбом, калегі, а яшчэ былыя вучні, якія, калі выпадае сустрэцца, радасна вітаюць яго на вуліцы.

Людміла ДУБІНА.