Дубінка Валянцін Андрэевіч

Біяграфічны нарыс

ДУБІНКА Валянцін Андрэевіч.Жыхар Іжэўска, сталіцы Рэспублікі Удмуртыі, Валянцін Андрэевіч Дубінка — этнічны беларус родам з вёскі Хідры Кобрынскага раёна.

У 1964 годзе быў закліканы ў рады Савецкай Арміі, служыў ва Удмуртыі тры гады ў сапёрных войсках. Камандаванне часці прапанавала яму паступаць у вышэйшае каманднае ваеннае вучылішча ў Благавешчанску, якое ён закончыў у 1972 годзе. Потым вярнуўся для далейшага праходжання службы ў горад Іжэўск. За час службы афіцэрам закончыў завочнае аддзяленне Удмурцкага дзяржуніверсітэта. Дарэчы, ён абраў тэму сваёй дыпломнай работы «Брэсцкая крэпасць-герой — усенародная школа мужнасці».

Адслужыўшы 28 гадоў у арміі, дэмабілізаваўся ў 47 гадоў і не стаў сядзець без справы.

Больш 20 гадоў ветэран Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі працаваў намеснікам галоўнага ўрача Заўялаўскай раённай бальніцы Удмурцкай Рэспублікі па грамадзянскай абароне і ахове працы.

Вядзе грамадскую работу. Каля двух дзясяткаў гадоў быў намеснікам старшыні прафкама бальніцы. Член упраўлення рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Бацькаўшчына», беларускай дыяспары ва Удмуртыі.

Заслужаны работнік аховы здароўя Удмурцкай Рэспублікі.

Заслужаны работнік аховы здароўя Удмурцкай Рэспублікі. Дубінка Валянцін Андрэевіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 148 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

Белов, Д. Через годы, через расстояния… / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік — 2016. — 13 студзеня. — С. 7.

Уроженец д. Хидры, ныне зам. главврача райбольницы г. Ижевска, заслуженный работник здравоохранения Удмуртской Республики, член правления белорусского общества в Ижевске «Бацькаўшчына» В. Дубинко, посетил родные места.

Шапран, Ю. На малой родине / Юрий Шапран // Брестский вестник. – 2015. – 8 октября. – С. 7.

Об уроженце д. Хидры Валентине Андреевиче Дубинко.