Дубінка, З. Кобрыншчына ў маім жыцці / Зоя Дубінка // Кобрынскі веснік. – 2020. – 15 студзеня. – С. 4.

Да 80-годдзя Кобрынскага раёна.

Кобрыншчына ў маім жыцці

— Я з таго пакалення людзей, якое выхавана на самаадданай працы на карысць роднай гаспадаркі, на вялікім жаданні палепшыць жыццё простых вяскоўцаў. Калгас «Зара» (зараз СВК «Узыходзячая зара») — гэта не проста большая частка майго жыцця, гэта ўсё: мая маладосць і сталасць, мары і імкненні, радасці і перажыванні, шчасце і клопат. Жаданне быць карыснай свайму народу, быць прафесіяналам сваёй справы, заставіла мяне, вясковую дзяўчыну, што вучылася чытаць і пісаць пры газавай лямпе, атрымаць добрую адукацыю — закончыць тэхнікум, затым сельгасакадэмію. Кім я ні працавала, якую пасаду ні займала — заатэхніка, намесніка старшыні калгаса, партыйнага арганізатара, старшыні ветэранскай арганізацыі — галоўным прынцыпам маёй работы заўсёды было адносіцца да людзей з павагай і разуменнем. Разам мы падымалі гаспадарку, працавалі за працадні, не лічыліся са сваім часам, грамадскае ставілі вышэй за асабістае, дзяліліся кавалкам хлеба, радаваліся добрым надоям і ўраджаям. I дабрабыт наш рос, калгас пакрыху станавіўся на ногі, вёска ажывала, расла. Магу толькі парадавацца за нашу «Узыходзячую зару», якая і зараз не здае сваіх пазіцый, за тое, што ў Хідрах застаецца многа моладзі, а значыць жыццё ідзе.

ЗОЯ ДУБІНКА,

пенсіянер, старшыня ветэранскай арганізацьіі СВК «Узыходзячая зара»