Дубінка Міхаіл Калістратавіч

Біяграфічны нарыс

ДУБІНКА Міхаіл Калістратавіч (1937-2011) — Герой Сацыялістычнай Працы.

Нарадзіўся 23 чэрвеня 1937 года ў вёсцы Хідры Кобрынскага павета (цяпер Хідры Кобрынскага раёна).

Працоўную дзейнасць пачаў калгаснікам-паляводам у калгасе «Зара» Кобрынскага раёна (цяпер СВК «Узыходзячая зара») у 1950 годзе, дзе прапрацаваў да 1989 года.

Пасля службы ў радах Савецкай арміі з 1960 года стаў брыгадзірам паляводчай брыгады ў калгасе «Зара», у 1970-1990 гадах — начальнікам вытворчага ўчастка калгаса. Некалькі пяцігодак запар яго комплексная брыгада, а пасля вытворчы ўчастак, дабіваўся высокіх паказчыкаў: атрымліваў звыш 50 цэнтнераў збожжавых з гектара, па 300 цэнтнераў бульбы, 700 кармавых і 350 – цукровых буракоў. Міхаіл Дубінка шмат увагі ўдзяляў культуры земляробства.

У Міхаіла Калістратавіча было шмат разнастайных грамадскіх даручэнняў: член партбюро калгаса, дэпутат Хідрынскага сельскага Савета, член бюро гаркама КПБ, старшыня селькама. У 1980-1985 гадах М. К. Дубінка — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Ён меў актыўную жыццёвую пазіцыю, людзі аказвалі яму давер’е.

28 снежня 1976 года за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і продажы дзяржаве сельскагаспадарчай прадукцыі Міхаілу Калістратавічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

У арсенале дзяржаўных узнагарод — ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1965), ордэн Леніна (1967), медаль «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР. Міхаіл Калістратавіч узнагароджаны двума залатымі і бронзавым медалямі ВДНГ СССР. Такія высокія ўзнагароды сваёй радзімы Міхаіл Калістратавіч Дубінка заслужыў, працуючы ў гаспадарцы брыгадзірам комплекснай брыгады. Ён унёс неацэнны ўклад у развіццё і станаўленне СВК «Узыходзячая зара» сваёй карпатлівай працай і адданасцю роднай зямлі.

У 1980 годзе выдавецтвам «Ураджай» была выдадзена кніга М. К. Дубінкі «Внедряем новое, передовое».

5 верасня 2011 года на 75-м годзе Міхаіл Калістратавіч Дубінка пайшоў з жыцця.

Дубинка, М. К. Внедряем новое, передовое / М. К. Дубинка. – Мінск : Ураджай, 1980. – 32 с. – (Серия «Герои пятилетки»).

Адамович, А. Полюшко-поле / А. Адамович // Земные звезды : очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области. – Минск, 1978. – С. 87-91.

Героі Сацыялістычнай Працы. Дубінка Міхаіл Калістратавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 426. — (Вызначыліся працай).

Герои Социалистического Труда. Дубинка Михаил Калистратович // Хидры — первый агрогородок на Кобринщине : информационно — аналитический очерк / Кобринская центральная районная библиотека, отдел обслуживания и информации ; сост. гл. библиограф Светлана Курачук. – Кобрин, 2007. – С. 39. – (Наша гордость, наша слава).

Героі Сацыялістычнай Працы. 1976 М. К. Дубінка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1997. – Т. 5. – С. 199.

Дубинка Михаил Калистратович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. – Минск, 1982. – Т. 5. Биографический справочник. – Минск, 1981. – С. 208.

Дубинка Михаил Каллистратович // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. — Минск, 2009. – Кн. 1. — С. 355.

Дубинка Михаил Калистратович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалис-тического Труда : биографический справочник / сост. И. Н. Кулан [и др.] ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск, 2014. – С. 90.

Дубінка Міхаіл Калістратавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. – Мінск, 1981. – Т. 5. Біяграфічны даведнік. – С. 212.

Их подвиг и труд награждены звездой Героя. Михаил Калистратович Дубинка // Они награждены орденом Ленина : альбом. – Кобрин, 1981.

80 гадоў з дня нараджэння М. К. Дубінкі (1937) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2018. –С. 37.

Елизарова, Ж. Эра открытий, достижений, развития / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. — 2018. — 12 снежня. — С. 5.

О трудовой деятельности бригадира, начальника участка Михаила Калистратовича Дубинки в колхозе «Заря» (ныне СПК «Восходящая заря»).

Дубинка Михаил Калистратович : [некролог] // Кобрынскі веснік. – 2011. – 10 верасня. – С. 4.

Владимиров, Д. Их победы трудовые / Дмитрий Владимиров // Кобрынскі веснік. – 2008. – 14 мая. – С. 2.

Герой Социалистического Труда М. Дубинко всю жизнь проработал в родном хозяйстве — колхозе «Заря» (сейчас СПК «Восходящая заря»).

Петров, П. Из одного металла льют медаль за бой, медаль за труд / Петр Петров // Заря. — 2004. – 24 февраля.

Сацук, А. Ёсць у «Зары» свае героі / А. Сацук // Кобрынскі веснік. – 2000. – 12 студзеня. – С. 2.

Александров, П. Трудными были первые годы / Петр Александ-ров // Заря. – 1999. – 14 декабря. – С. 3.

За свой труд, помимо иных наград, Т. А. Соколюк и М. К. Дубинко получили высокое звание Героя Социалистического Труда.

Дубінка, М. «Быць гаспадаром на зямлі» / Міхаіл Дубінка ; [гутарыў] І. Дабрагост // Камуністычная праца. – 1987. – 25 ліпеня.

Гутарка з Героем Сацыялістычнай Працы М. К. Дубінкай.

Дземідовіч, Т. Будні селькома / Т. Дземідовіч // Камуністычная праца. – 1986. – 26 жніўня.

У характары Міхаіла Калістратавіча Дубінкі — прыносіць вялікую карысць справе, за якую ён бярэцца.

Дубінка, М. Возьмем новыя рубяжы / М. Дубінка // Камуністычная праца. – 1982. – 25 марта. – С. 3.

Начальнік першага вытворчага ўчастка калгаса «Зара», дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, Герой Сацыялістычнай Працы М. Дубінка прымаў удзел у рабоце XVII з’езда прафсаюзаў СССР.

Дубінка, М. К. Шчодрая ніва брыгады / Міхаіл Калістратавіч Дубінка ; [гутарыла] М. Хільчук // Камуністычная праца. – 1981. – 10 кастрычніка.

Інтэрв’ю з Героем Сацыялістычнай Працы Міхаілам Калістратавічам Дубінкай.

Михаил Калистратович Дубинка : информация Хидринской средней школы. – Хидры, 2002.