Дубінка, М. Возьмем новыя рубяжы / М. Дубінка // Камуністычная праца. – 1982. – 25 марта. – С. 3.

Начальнік першага вытворчага ўчастка калгаса «Зара», дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, Герой Сацыялістычнай Працы М. Дубінка прымаў удзел у рабоце XVII з’езд прафсаюзаў СССР.

ВОЗЬМЕМ НОВЫЯ РУБЯЖЫ

У СТАЛІЦЫ нашай Радзімы — Маскве на працягу пяці дзён, з 16 па 20 сакавіка, працаваў XVII з’езд прафсаюзаў СССР. Мне, сялянскаму сыну, патомнаму хлебаробу, пашчасціла быць дэлегатам з’езда, прымаць удзел у яго рабоце. Як і ўсіх дэлегатаў і гасцей, мяне глыбока ўсхвалявала яркая і змястоўная прамова на з’ездзе Генеральнага сакратара ЦК КПСС, Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР таварыша Л. I. Брэжнева.

У гэтым важным дакуменце вызначана баявая праграма дзейнасці савецкіх прафсаюзаў па рэалізацыі задач эканамічнага і сацыяльнага развіцця, намечаных XXVI з’ездам КПСС. Бацькоўскі клопат аб людзях працы, аб нашых прафсаюзах, новыя.мірныя ініцыятывы, канкрэтныя прапановы па спыненню гонкі ўзбраенняў, папярэджанню ўзнікнення новай сусветнай вайны знайшлі гарачае адабрэнне ў дэлегатаў і гасцей з’езда, усіх савецкіх людзей, нашых сяброў за рубяжом.

Для плённай работы на з’ездзе былі створаны ўсе ўмовы. Мы мелі магчымасць сустракацца і абменьвацца думкамі з рабочымі маскоўскіх прадпрыемстваў, пісьменнікамі, артыстамі, вучонымі. Напрыклад, я з дэлегатамі Брэсцкай вобласці пабываў на аўтазаводзе імя Ліхачова, дзе мы знаёміліся з вытворчасцю аўтамабіляу. гутарылі з рабочымі. Пабывалі ў Зоркавым гарадку касманаўтаў, дзе нам расказалі аб падрыхтоўцы да касмічных палётаў, сустракаліся з касманаўтамі Берагавым і В. Нікалаевай- Церашковай, якія прысутнічалі на з’ездзе, наведалі аружэйную палату. У дні работы з’езда я неаднаразова гутарыў па тэлефоне з кіраўнікамі гаспадаркі, цікавіўся, як ідуць справы У хлебаробаў калгаса, якія з вялікай увагай сачылі за работай форуму прафсаюзаў.

Мы, дэлегаты, мелі магчымасць слухаць выступленні прадстаўнікоў зарубежных дэлегацый, сустракаліся і абменьваліся думкамі па розных пытаннях з гасцямі з сацыялістычных і капіталістычных краін. Зарубежныя госці гаварылі аб сваёй гарачай падтрымцы мірных ініцыятыў, выказаных у прамове Л. I. Брэжнева, расказвалі .аб тым, што працоўным краін капіталізму прыходзіцца пад кіраўніцтвам прафсаюзаў весці няспынную барацьбу за свае правы, з беспрацоўем, за павышэнне жыццёвага ўзроўню.

Наша партыя, Савецкая дзяржава, праяўляюць пастаянны клопат аб працоўным чалавеку, аб забеспячэнні насельніцтва краіны прадуктамі харчавання, павышэнні жыццёвага ўзроўню савецкіх людзей. Аб гэтым гаварылі ў сваіх выступленнях дэлегаты з’езда.

Гэтымі’ днямі я вярнуўся ў родны калгас. На прафсаюзным сходзе, у якім прынялі ўдзел механізатары і паляводы, расказаў аб рашэннях з’езда прафсаюзаў, задачах, пастаўленых у прамове таварыша Л. I. Брэжнева, якія патрэбна неадкладна рашаць. Мне асабліва спадабаліся словы, сказаныя таварышам Л. I. Брэжневым на з’ездзе: «На раскачку ў нас часу няма. Трэба працаваць, трэба рабіць справу». I вельмі прыемна бачыць, што яны знаходзяць гарачую падтрымку і адабрэнне ў кожнага калгасніка.

Вясна для нас, хлебаробаў, самая гарачая і напружаная пара. У гэты час закладваецца аснова новага ўраджаю. Рыхтуючыся дастойна сустрэць 60-гадовы юбілей СССР і ў адказ на рашэнні з’езда, калгаснікі брыгады вырашылі сёлета атрымаць з кожнага гектара 40 цэнтнераў збожжа, 310 — бульбы, 320 — цукровых буракоў, 500 — кармавых караняплодаў. Умовы для гэтага ў нас ёсць. Вясну калгаснікі сустрэлі ў поўнай гатоўнасці. Пад яравыя культуры вывезлі 8 тысяч тон арганікі. Тры тысячы тон кампостаў прыаралі з восені. На значнай плошчы ўнеслі аміячную ваду, калійэлектраліт, калійныя і фосфарныя тукі.

Натуральная ўрадлівасць ворнай зямлі ў нас ацэньваецца 34 баламі. Каб атрымаць запланаваны ўраджай, на кожны гектар пад ячмень і авёс даем 60 тон арганікі, тры цэнтнеры хлорыстага калію, чатыры — калійэлектраліту, чатыры цэнтнеры аміячнай вады, уносім на кожнае поле жыжку са свінакомплексу. Механізатарам ўчастка неабходна пасеяць 110 гектараў ячменю, 10 — аўса, 20 — кармавога лубіну і гароху, 50 — бульбы, 25 — цукровых буракоў, 15 — караняплодаў і 50 гектараў аднагадовых збожжасумесяў. Работы на палях вядуцца поўным ходам, комплексна. Тэхніка выкарыстоўваецца групавым спосабам. Дружна, з добрым настроем працуюць механізатары. Звяно ў складзе трактарыстаў Пятра Панасюка, які працуе на пагрузчыку, Аляксея Буцько, Мікалая Дзмітрука і Івана Мікіцюка штодзённа ўносіць пад сяўбу 350-400 тон арганікі пры зйданні — 250. Трактарысты Павел Вакуліч і Сцяпан Дубінка рассяюць калійныя тукі, механізатар Аскар Шэнь уносіць жыжку, Аляксандр Карніенка — аміячную ваду, Мікалай Лаўрынюк задыскоўвае кампосты і тукі. Кожны з іх значна перавыконвае даведзеныя заданні.

Сёлета азімыя выйшлі з зімоўкі аслабленымі, асабліва тыя, што сеялі ў першы тэрмін. Жыта перарасло, і маса пад снегам загінула, перашкаджае развіццю раслін. Параіўшыся са спецыялістамі, мы ранняй вясной па мёрзлай глебе прабаранавалі пасевы, выграблі засохшыя расліны, а цяпер, калі пачалася вегетацыя, трактарысты Канстанцін Краўчук і Васіль Дзмітрук падкормліваюць жыта аміячнай салетрай. Падрыхтавалі і абкаталі на хаду збожжавыя сеялкі, бульбасаджалкі. Сеяць раннія збожжавыя даручана вопытным механізатарам Пятру Батуру і Васілю Дзмітруку.

З першых дзён выхаду ў поле механізатары ўдарнай працай адказваюць на прамову таварыша Л. I. Брэжнева на XVII з’ездзе прафсаюзаў, высокаэфектыўна выкарыстоўваць тэхніку, перавыконваюць даведзеныя заданні. Пастараемся ў лепшыя тэрміны і высакаякасна пасеяць яравыя, закласці надзейную аснову ўраджаю другога года адзінаццатай пяцігодкі.

М. ДУБІНКА,

начальнік першага вытворчага ўчастка калгаса «Зара», дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, Герой Сацыялістычнай Працы.