Жыдовіч Іван Антонавіч

Біяграфічны нарыс

ЖЫДОВІЧ Іван Антонавіч (1932-2006). Нарадзіўся 28 студзеня 1932 года ў вёсцы Зады Уздзенскага раёна Мінскай вобласці.

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў г. Талочыне Віцебскай вобласці паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут.

Атрымаў вышэйшую адукацыю ў 1957 годзе, накіраваны на працу ў Брэсцкую вобласць. Тры месяцы працаваў у «хуткай дапамозе» ў абласным цэнтры, затым — накіраванне ў Тэўлі загадчыкам участковай бальніцы. Працуючы ў Тэўлях, малады ўрач прайшоў спецыялізацыю па акушэрству на базе Брэсцкага радзільнага дома і неўзабаве ўзначаліў радзільна-гінекалагічнае аддзяленне Кобрынскай бальніцы, дзе і працаваў 12 гадоў (1959-1972). Пасля быў намеснікам галоўнага ўрача па лячэбнай частцы, затым амаль 20 гадоў (1976-1996) — галоўным урачом Кобрынскай раённай бальніцы.

Веды і майстэрства Івана Антонавіча Жыдовіча былі высока ацэнены ўрадам, прафесіяналамі: ён быў удастоены ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, медаля імя Пірагова, якім узнагароджваліся хірургі.

Ардэнаносцы. Жыдовіч Іван Антонавіч. // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 51 — 52 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

Жидович Иван Антонович : некролог // Кобрынскі веснік. – 2006. – 22 ліпеня. – С. 7.

Хільчук, М. Па жыцці з любоўю да людзей / М. Хільчук // Кобрынскі веснік. – 2002. – 26 студзеня. – С. 2.

За веды і майстэрства І. А. Жыдовіч удастоены ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, медаля імя Пірагова.