Заслужаныя работнікі Беларусі
ДЗЕМЯНЧУК Надзея Рыгораўна, нарадзілася ў 1940 г. у в. Песцянькі. Заслужаны работнік культуры (1991). Закончыла Гродзенскае культурна-асветнае вучылішча, Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Працавала загадчыцай Хадыніцкай сельскай бібліятэкі, піянерважатай Бярозаўскай школы, культарганізатарам Кобрынскага парка культуры і адпачынку імя А. В. Суворава, загадчыцай чытальнай залы Кобрынскай раённай бібліятэкі, загадчыцай Кобрынскай раённай дзіцячай бібліятэкі, дырэктарам Кобрынскага парка культуры і адпачынку імя А. В. Суворава. Памерла ў 2001 г.