Заслужаныя работнікі Беларусі. Заслужаныя настаўнікі. Плотка Надзея Антонаўна // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 430. – (Вызначыліся працай).

Заслужаныя настаўнікі

ПЛОТКА Надзея Антонаўна, нарадзілася 17 мая 1926 г. у в. Стукачоўка Гомельскага р-на. Закончыла фізіка-матэматычны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. Працавала настаўніцай, завучам СШ у г.п. Антопаль, настаўніцай у СШ № 1 і СШ № 5 Кобрына, у 1973 — 1978 гг. завуч СШ № 6. Званне прысвоена ў 1967 г.