Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі. Парфянюк Мікалай Яўгеньевіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 139 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

ПАРФЯНЮК Мікалай Яўгеньевіч. Нарадзіўся 11 сакавіка 1957 года ў вёсцы Гарадзец Кобрынскага раёна. Вучыўся ў СШ № 5 горада Кобрына і адначасова ў музычнай школе. У 1979 годзе закончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1974 года працаваў з групай «Золотая середина» (г. Брэст). У 1981 годзе — артыст Разанскай абласной філармоніі, саліст і музыка ВІА «Сверстники». У 1983 годзе пачаў працаваць у складзе групы «Фенікс», створанай музыкантамі расфармаванага «Аракса». З 1985 года — музыкант тэатра «Ленком». Песні Мікалая Парфенюка выконвалі акцёры Мікалай Карачанцаў, Зміцер Спевакоў, Віктар Ракаў, Сяргей Сцяпанчанка. Напісаў музыку да кінастужак «Маленький принц», «Всадники ветра», «Льви-ная доля», да тэлестужак «Удар лотоса», «Замковый камень», «А. П.», «Шатун», да серыяла «Досье детектива Дубровского», да дакументальнага фільма «Враги народа» (ВВС), да тэлепраграмы ОРТ «Собрание заблуждений». З’яўляецца аўтарам музыкі да спектакляў «Ящерица» (тэатр «Колесо»,г. Тальяці), «Юлий Цезарь» (тэатр імя Горкага,

г. Уладзівасток), «Свои люди» (Дзяржаўны акадэмічны Малы тэатр, г. Масква), «Арена» (Маскоўскі Мастацкі Акадэмічны тэатр). Нароўні з музычнай дзейнасцю ў тэатры і кіно паспрабаваў сябе ў фільмах «Неотложка-2» і «Карьера Артуро Уи». Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі № 1071 ад 15 верасня 2003 года прысвоена званне «Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі».

Алексеев А. С. Кто есть кто в российской рок-музыке / А. С. Алексеев. — М. : АСТ : Астрель : Харвест, 2009. — С. 390, 391.

Адамянц-Подъяков, В. Николай Парфенюк в кругу единомышленников и друзей / Валерий Адамянц-Подъяков // Брестский курьер. – 2005. — № 30.

Парфенюк, Н. «Имею честь служить в Ленкоме» / Николай Парфенюк ; [беседовала] Людмила Бунеева // Вечерний Брест. – 2003. – 8 августа. – С. 1-2.

Беседа с музыкантом театра «Ленком» Н. Парфенюком, уроженцем Кобринщины.

Парфенюк Николай Евгеньевич [Электронный ресурс] // Билеты в театр Ленком. – Режим доступа: http://www.l-teatr.ru/Lenkom-actors/nikolay-parfenuk/. – Дата доступа: 23.01.2019.

Парфенюк Николай Евгеньевич [Электронный ресурс] // Википедия. Свободная энциклопедия. – Режим доступа: https://ru.wikipedia. org/w/index php?title =Парфенюк,_Николай_Евгеньевич&stable=1. – Дата доступа: 23.01.2019.