Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. Чэрнік Ігар Паўлавіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 123 — 124 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

ЧЭРНІК Ігар Паўлавіч.Нарадзіўся 25 жніўня 1932 года ў вёсцы Гарадзец Кобрынскага павета (цяпер в. Гарадзец Кобрынскага раёна). Закончыў Гродзенскае педагагічнае вучылішча (1968), Мінскі інстытут культуры (1983). Працаваў мастацкім кіраўніком Антопальскага дзіцячага дома, кіраўніком фотагуртка і вакальнай групы Кобрынскага Дома піянераў, настаўнікам музыкі і спеваў СШ № 1 горада Кобрына, дырэктарам Кобрынскага РДК, дырэктарам Брэсцкага абласнога Дома народнай творчасці, мастацкім кіраўніком народнага хору настаўнікаў Камянецкага РДК, дырэктарам Чарнянскай дзіцячай музычнай школы, мастацкім кіраўніком народнага ансамбля народнай песні «Галасы Палесся» (г. Брэст), з 1997 года хормайстар народнага хору «Колас» Гарадзецкага сельскага клуба. За сваё жыццё стварыў пяць самастойных народных хораў: хор Кобрынскага раённага Дома культуры, народны хор настаўнікаў Камянецкага РДК, народны хор «Чарнічанка» саўгаса «Маладая гвардыя» Брэсцкага раёна, народны хор «Колас» Гарадзецкага калгаса-камбіната імя Дзяржынскага, народны ансамбль песні «Галасы Палесся» ў г. Брэсце. У снежні 1966 года ўзнагароджаны медалём «За працоўную адзнаку», у 1973 годзе — знакам Міністэрства культуры СССР «Выдатнік культурнага шэфства над сялом». Высокае званне «Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР» (1975) Ігару Чэрніку прысвоена за ўзорную працу ў Кобрынскім Доме культуры, які пры яго дырэктарстве ў 1970-я гады быў прызнаны лепшым у рэспубліцы. Таксама ён лаўрэат усіх трох Усесаюзных фестываляў народнай творчасці. У 1971 годзе — дэлегат з’езда дырэктараў Дамоў культуры СССР, на якім Беларусь прадстаўлялі толькі пяць чалавек.

Заслужаныя работнікі Беларусі. Чэрнік Ігар Паўлавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 429. – (Вызначыліся працай).

Черник Игорь Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь : справочное издание / под ред. И. В. Чекалова. – Минск, 2005. – Т. 2. – С. 367.

Дубіна, Л. «Усё жыццё – творчасць» / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. – 2017. – 30 верасня. – С. 4.

Адзначыў свой 85-гадовы юбілей заслужены работнік культуры БССР Ігар Паўлавіч Чэрнік.

Лесик, И. Когда превыше благ земных духовное начало / Ирина Лесик // Кобрынскі веснік. – 2014. – 13 снежня. – С. 10.

О композиторе, краеведе, заслу­женном работнике культу­ры Белоруской ССР из д. Городец Игоре Павловиче Чернике.

Лесик, И. Когда превыше благ земли духовное начало / Ирина Лесик ; фото автора // Кобрынскi веснiк. — 2014. — 13 снежня. — С. 10.

Об И. П. Чернике, заслуженном работнике культуры Белорусской ССР.

Сідарук, І. Жыццё на высокай ноце / Ігар Сідарук // Кобрынскі веснік. – 2012. – 25 жніўня. – С. 3.

Аб жыццці І. П. Чэрніка, кампазітара, заслужанага работніка культуры.

Казакова, А. Песни сердца Игоря Черника / Анна Казакова // Кобрин – информ. – 2012. – 30 августа. – С. 5.

Свой 80-летний юбилей отметил Игорь Павлович Черник.

Черник Игорь Павлович : информация Кобринского отдела культуры. – Кобрин, 2012.