Любчук Сяргей Феадосавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2014. — Т. 5.- С. 188-189 : фат.

ЛЮБЧУК Сяргей Феадосавіч (н. 2.5.1940, в. Дзівін Кобрынскага р-на), беларускі дзеяч аматарскага мастацтва, кампазітар, педагог. Засл. работнік культуры Беларусі (1978). Скончыў Бел. кансерваторыю (1965). З 1965 працаваў у Брэсцкім муз. вучылішчы. У 1971—80 кіраўнік нар. ансамбля песні і танца «Брастчанка» Брэсцкага электрамеханічнага завода. З 1981 арганізатар і маст. кіраўнік нар. харавой вак. студыі «Бярэсце» Палаца культуры аблсаўпрафа, адначасова з 1995 маст. кіраўнік нар. харавой групы «Красуні» ААТ «Прадтавары» ў г. Брэст. Аўтар фантазій на тэмы бел. нар. песень, рамансаў, песень (у т. л. цыкла пра Брэст), апрацовак і пералажэнняў для аркестра нар. інструментаў і нар. хароў, музыкі да спектакляў Брэсцкага абл. тэатра лялек і інш.