Любчук Сяргей Фядосавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. -Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 400.

ЛЮБЧУК Сяргей Фядосавіч (н. 2.5.1940, в. Дзівін Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. дзеяч самадз. мастацтва, кампазітар. Засл. работнік культуры Беларусі (1978). Скончыў Бел. кансерваторыю (1965). З 1960 выкладчык, кіраўнік аркестра сярэдняй школы № 34, саліст-баяніст Бел. тэлебачання і радыё ў Мінску. З 1965 у Брэсце: кіраўнік аркестра нар. інструментаў і выкладчык муз. вучылішча, кіраўнік нар. ансамбля песні і танца «Брастчанка» эл.-механічнага з-да, з 1980 маст. кіраўнік нар. ансамбля песні і танца «Бярэсце» Палаца культуры аблсаўпрофа. Аўтар фантазіі на тэмы бел. нар. песень для баяна з аркестрам нар. інструментаў, рамансаў, песень (у т.л. «Шла дзяўчына з яру», «Прывітальная», «Светлячкі Чарнобыля», «Песня пра Бярэсце»), «Элегіі» для хору а cappella, музыкі да спектакляў абл. т-ра лялек, апрацовак і пералажэнняў для аркестра нар. інструментаў і нар. хароў.