Любчук Сяргей Фядосавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва : у 5 т. — Мінск, 1986. — Т. 3. — С. 319.

ЛЮБЧУК Сяргей Фядосавіч (н. 2.5.1940, в, Дзівін Кобрынскага р-на), беларускі сав. дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар. Засл. работнік культуры БССР (1978). Скончыў Бел. дзярж. кансерваторыю (1965). У 1960—65 выкладчык, кіраўнік аркестра баяністаў і акардэаністаў сярэдняй школы № 34, саліст-баяніст Дзярж. к-та БССР па тэлебачанню і радыёвяшчанню ў Мінску. Выкладчык і кіраўнік аркестра нар. інструментаў Брэсцкага муз. вучылішча (1965—70), кіраўнік (1971—80) Брэсцкага народнага ансамбля песні і танца «Брастчанка», які пад яго кіраўніцтвам дасягнуў значнага выканальніцкага майстэрства. З 1980 маст. кіраўнік Брэсцкага Палаца культуры прафсаюзаў, кіраўнік ансамбля песні і танца «Бярэсце». Аўтар музыкі да спектакляў Брэсцкага абл. тэатра лялек «Парася Чок», «Таямніца трох «не» і інш., фантазіі на тэмы бел. нар. песень для баяна з арк. нар. інструментаў, рамансаў «Чабор», «Вочы», песень «Кліча ў паход дарога», «Песня пра Брэст», «Нязменны вартавы», «Карусель», «Нахілілася ад ветру рабіна» і інш., апрацовак і пералажэнняў для аркестра нар. інструментаў і нар. хораў.