Місюк Надзея Іосіфаўна : інфармацыя Магдалінскай публічнай бібліятэкі. – Магдалін, 2019.

Місюк Надзея Іосіфаўна. Нарадзілася 17.11.1924 года ў вёсцы Брылёва Кобрынскага раёна. У час Вялікай Айчыннай вайны з 1942 па 1944 годы ваявала ў партызанскім атрадзе імя А. В. Суворава. З 1944 па 1951 працавала сакратаром Кіселявецкага сельсавета. З 1957 года – брыгадзір паляводчай брыгады калгаса «Новы шлях» Кобрынскага раёна. З 1944 па 1980 годы была выбрана дэпутатам Кіселявецкага сельсавета. У 1962 годзе выбрана дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі. Памерла 09.03.2004.