Місюк Надзея Іосіфаўна

Біяграфічны нарыс

МІСЮК Надзея Іосіфаўна (1924-2004). Нарадзілася 17 лістапада 1924 года ў вёсцы Брылёва Кобрынскага павета (цяпер Брылёва Кобрынскага раёна).

У гады Вялікай Айчыннай вайны — партызанка атрада імя А. В. Суворава Пінскага злучэння.

З 1944 па 1951 год — сакратар Кіселявецкага сельсавета.

З 1951 года звеннявая, з 1957 года — брыгадзір паляводчай брыгады калгаса «Новы шлях» Кобрынскага раёна. Больш 30 гадоў (1951-1980) Надзея Іосіфаўна аддала калгасу «Новы шлях». Надзея Іосіфаўна працягвала працаваць і пасля выхаду на заслужаны адпачынак — да 1995 года працавала малаказборшчыкам.

Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі. Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1962).

Ардэнаносцы. Місюк Надзея Іосіфаўна // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 428. — (Вызначыліся працай).

Их доблестный труд отмечен орденом Ленина. Надежда Иосифовна Мисюк // Они награждены орденом Ленина : альбом. – Кобрин, 1981.

Мисюк Надежда Иосифовна : некролог // Кобрынскі веснік. – 2004. – 13 сакавіка. – С. 8.

Петров, П. Из одного металла льют медаль за бой, медаль за труд / Петр Петров // Заря. — 2004. – 24 февраля.

[Місюк Н. І.] // Кобрынскі веснік. – 1999. – 17 сакавіка.