Плотка Надзея Антонаўна

Біяграфічны нарыс

ПЛОТКА Надзея Антонаўна. Нарадзілася 17 мая 1926 года ў вёсцы Стукачоўка Гомельскага раёна.

Закончыла фізіка-матэматычны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута.

Працавала настаўніцай, завучам СШ у г.п. Антопаль, настаўніцай у СШ № 1 і СШ № 5 Кобрына, з 1973 па 1978 год — завуч СШ № 6 г. Кобрына.

Доўгі педагагічны лёс прынёс шэраг узнагарод: «Выдатнік народнай асветы», медаль «За працоўную доблесць», «Ветэран працы» (1982). Была дэлегатам Усебеларускага з’езда настаўнікаў.

Званне «Заслужаны настаўнік Беларускай ССР» прысвоена ў 1967 годзе.

Заслужаныя работнікі Беларусі. Заслужаныя настаўнікі. Плотка Надзея Антонаўна // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 430. – (Вызначыліся працай).

Пашкович, Л. З вялікай літары Настаўнік… / Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. — 2016. — 1 чэрвеня. — С. 2.

90-гадовы юбілей адзначыла заслужаная настаўніца БССР Н. А. Плотка.