Сакалюк Таццяна Антонаўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. — Мінск, 1973. – Т. 9. – С. 318.

САКАЛЮК Таццяна Антонаўна (н. 23.4. 1932, в. Хідры Кобрынскага пав. Палескага ваяводства), перадавік с.-г. вытворчасці, Герой Сац. Працы (1971). З сялян. Працаваць пачала ў калгасе «Зара» Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл., у 1950—58 свінарка, у 1958—63 даярка, з 1963 свінарка гэтага калгаса. Званне Героя Сац. Працы прысвоена за поспехі ў выкананні 8-га пяцігадовага плана. Узнаг. ордэнам Леніна, медалямі.