Сацук, А. І вечны бой… / А. Сацук // Камуністычная праца. – 1988. – 21 красавіка.

Пра Антона Сцяпанавіча Ткачука – дарэктара саўгаса «Днепра-Бугскі».

І вечны бой…

…Рыгоравіч убачыў па твары дырэктара; што той без настрою. Гэта неяк не вязалася са звычайна вясёлым характарам яго. Відаць, у райвыканкоме, куды толькі што выклікалі Антона Сцяпанавіча, размова была не з прыемных. Каб неяк супакоіць А. С. Ткачука, галоўны бухгалтар саўгаса разважыў:

— Мабыць, не трэба было, Антон Сцяпанавіч, узнімаць увесь гэты канфлікт. Ну, залічылі ў план лішняе мяса, хай самі і разбіраюцца.

— Як гэта не трэба, — яшчэ пад уплывам нядаўняй спрэчкі, узрушана загаварыў дырэктар. — Каго мы хочам падмануць? Саміх сябе. Дзяржава ж усё роўна не:атрымала гэтага мяса. Не, як бы там ні было, на такі кампраміс я не пайду. Сорамна людзям ў вочы будзе глядзець.

— Ну і што вырашылі там, «наверсе»? — запытаў Ф. Р. Якімук.

— Абяцалі вымову. Але буду стаяць на сваім, — адказаў Антон Сцяпанавіч.

Тады ў саўгасе «Днепра-Бугскі» толькі пачалі асвойваць на комплексе вырошчванне кароў першым целем, каб потым забяспечваць імі дойны статак гаспадарак раёна. Справа новая, патрабавала сучаснага падыходу. Тэхналагічны працэс заключаўся ў наступным: саўгас закупляе ў іншых гаспадарках цялушак, вырошчвае іх, а потым прадае для ўвядзення ў дойны статак. Атрымлівалася так, што вагу цялушак, адабраных на вырошчванне, уключалі ў план вытворчасці мяса тым гаспадаркам, якія паставілі жывёлу. Потым пры продажу кароў першым целем, гэтая вага ўключаецца ў план саўгаса. А часам яе плюсуюць і ў план продажу мяса таму ці іншаму калгасу, які выбракаваў карову і здаў яе на мясакамбінат. Такім чынам,. атрымліваецца мяса, якога не існуе ў сапраўднасці. Вось з такой выгаднай для: саўгаса і раёна «арыфметыкай», і не згадзіўся дырэктар. Ён настаяў на тым, каб з плана продажу мяса саўгаса ў інфармацыйна-вылічальным цэнтры выключылі вагу маладняку, закупленага ў іншых гаспадарках. Такую пазіцыю Антона Сцяпанавіча не адобрылі ў раёне. Маўляў, як гэта так адмовіцца ад бачнай выгады? Не намі заведзена правіла, не нам яго і мяняць. І ўсё-такі А. С. Ткачук настаяў на сваім. А абяцаная вымова так і … у райвыканкоме. Тут зразумелі, што дырэктар мае рацыю і яго довады аб прыпісках адвергнуць нельга.

Усё жыццё Антона Сцяпанавіча звязана з сельскай гаспадаркай. Вырас ён на Піншчыне. Маці Ганна Еўдакімаўна і бацька Сцяпан Іванавіч працавалі паляводамі ў калгасе імя Свярдлова. Рана да сялянскай працы прывык і Антон. Сцяпан Іванавіч — былы франтавік, любіў ваенныя песні, часта сам спяваў іх. Гэтую улюбёнасць хацеў перадаць і сыну. Таму, калі Антону споўнілася пяць гадоў, бацька купіў яму гармонь. Музыка сыну давалася лёгка. Ужо ў дзесяць гадоў яго запрашалі іграць на танцах. У школу Антон пайшоў таксама на год раней. Праўда, была яна ў вёсцы Хойна, да якой шлях няблізкі. Восенню і вясной ездзіў на веласіпедзе, а зімою – на лыжах. Не раз у той час суседзі гаварылі бацьку:

— Кемлівы сын у цябе расце, Іванавіч. І музыкант, і вучыцца добра. Вялікім чалавекам будзе.

— Дык куды яму ад зямлі адрывацца. Наша сіла тут, у ёй, — Адмахваўся Сцяпан Іванавіч, аднак у душы радаваўся.

Тады выбраць прафесію было не так лёгка, як гэта здавалася на першы погляд. Калгас неахвотна адпускаў людзей з вёскі. Патрэбны былі рабочыя рукі, а ў спецыялістах у той час такой неабходнасці неяк не адчувалі. Бы і чым кіраваць, калі механізацыі ў сельскагаспадарчай вытворчасці амаль ніякай. Гэта цяпер без спецыяльных ведаў абысціся нельга. Таму пры накіраванні на вучобу рабочых саўгаса Антон Сцяпанавіч не раз успамінае свой шлях у прафесію. Вырашых пасля школы падацца ў мяса-малочны тэхнікум, які знаходзіўся непадалёку, у Пінску. Аднак праз год вучобы зразумеў, што гэта не яго прызванне, і ў 1962 годзе… механізацыя сельскай гаспадаркі. Вучыўся з цікавасцю. Са сваго вопыту Антон Сцяпанавіч ведае, што спецыяліст павінен быць перш за ўсё добрасумленным чалавекам, ініцыятыўным, прымаць самастойныя рашэнні, а не чакаць каманды зверху. Па такому прынцыпу ён і падбірае кадры саўгаса. Вядома, уласцівасці гэтыя ў людзей патрэбна выхоўваць. У свой час, калі пасля інстытута прыйшоў ў Дзівінскую майстэрню загадчыкам, так вучылі і яго працаваць з людзьмі. Добрае веданне справы, добразычлівыя адносіны да рабочых вызначылі аўтарытэт маладога спецыяліста. Нават ветэраны вытворчасці называлі ў той час юнака не інакш як «Сцяпаныч». Яго выбіраюць сакратаром камсамольскай арганізацыі. Потым маладому камуністу давяраюць пасаду галоўнага інжынера. А яшчэ праз некаторы час Антона Сцяпанавіча выбіраюць сакратаром партарганізацыі.

Ёсць у характары А. С. Ткачука адна вельмі важная, на мой погляд, асаблівасць: шчырая любоў да людзей, вера ў іх. З ім, як з самым лепшым сябрам можна падзяліцца сваім горам і радасцю, параіцца не толькі наконт работы, але і асабістага жыцця. Людзі цягнуцца да яго. Памятаецца нядаўні выпадак. Неяк у нядзелю завітаў у дом дырэктара малады чалавек, каб уладкавацца на работу. Сказаў, што валодае прафесіяй зваршчыка.

— А чым адрозніцаецца жалеза ад сталі? – запытаў Антон Сцяпаавіч.

Аднак той толкам не мог растлумачыць.

— Відаць Спецыяліст ты не надта высокай кваліфікацыі. Але гэта можна паправіць. Якая адукацыя? — працягваў дырэктар.

— Сем класаў, — адказаў малады чалавек.

— Не густа. А гэтая адукацыя? — паглядзеўшы на татуіроўку на руцэ госця, спытаў Антон Сцяпанавіч.

— Два гады зняволення за бойку. Прымяніў на вяселлі, прыём каратэ, вось і паплаціўся.

— Сям’я ёсць?

— Ёсць.

— Даўно ў нас у пасёлку?

— З самай раніцы.

— Да ты ж яшчэ нічога не еў? — запытаў Антон Сцяпанавіч і запрасіў да стала. Але хлопец наадрэз адмовіўся. Тады дырэктар сабраў яму пакет з ежай на дарогу.

— Вось вазьмі, а наконт работы не турбуйся, прымем. Астатняе залежыць ад цябе, як будзеш працаваць, такую заслужыш і павагу.

-Малады чалавек неяк няёмка, саромячыся, узняў пакет з ежай, падзякакаў, а на вачах бліснула слязіна.

— Прабачце, калі ласка. Пасля турмы першы раз сустракаю такога чалавека, вось і раскіс. А наконт работы, даю слова, за мяне чырванець не прыйдзецца. — сказаў хлопец.

Першае, бадай, самае сур’ёзнае выпрабаванне кіраўкіцкіх і аганізатарскіх здольнасцей адбылося, калі А. С. Ткачука выбралі старшынёй калгаса імя С. Кірава. Гаспадарка гэта глыбінная, і розных праблем хапала. Але пры вырашэнні іх Антон Сцяпанавіч заўсёды абапіраўся на людзей. Разам намячалі новыя планы, разам іх выконвалі. Дастаткова сказаць, што за сем гадоў работы тут ніхто нават цяпер не скажа ў адрас А. С. Ткачука дрэннага слова. Яго з удзячнасцю ўспамінаюць калгаснікі, і кожнага з новых старшынь заўсёды параўноўваюць з ім, як з нейкім эталонам кіраўніка. У калгасе імя Кірава А. С. Ткачук атрымаў свой першы ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. А калі пачалося будаўніцтва на асушаных землях новага саўгаса, яму прапанавалі пасаду дырэктара.

Пачынаць на новым месцы ўсё даводзілася, як кажуць, з нуля: падбіраць спе ыялістаў, ствараць новы калектыў, арганізоўваць вытворчасць. А тут яшчэ меліяратары ды будаўнікі патрабавалі кантролю за якасцю выкананых работ. Адным словам, неспакойны лёс выбраў сабе Антон Сцяпанавіч. Але…, такі ўжо характар у гэтага чалавека. Колькі, напрыклад, сілы і нерваў трэба было затраціць на тое, каб меліяратары вывезлі торф з вострава, што ўтварыўся пасярэдзіне новага вадасховішча, бадай, аднаму толькі А. С. Ткачуку і вядома.

Дырэктар настойваў на сваёй праваце толькі ў тым выпадку, калі быў упэўнены ў ёй. Пераконваў у гэтым спецыялістаў, праекціроўшчыкаў, будаўнікоў. Нават здзіўляешся часам той энергіі, якую праяўляў Антон Сцяпанавіч, каб адстаяць не месніцкія, а агульнадзяржаўныя інтарэсы. Неяк у размове са мною ён заўважыў, што тыя, хто хацеў працаваць, і ў перыяд застою не сядзелі склаўшы рукі. Праўда, тады ўсё гэта давалася цяжэй.

Актыўнасці кіраўніка саўгаса можна толькі пазайздросціць. За паўсядзённымі гаспадарчымі справамі Антон Сцяпанавіч знаходзіць час для рацыяналізатарскай работы. Па яго прапанове была зроблена, напрыклад, валакуша для вывазкі з поля рулонных цюкаў. Такой кіпучай і ініцыятыўнай дзейнасці ён патрабуе і ад спецыялістаў. Стала правілам у саўгасе кожны панядзелак праводзіць вытворчыя нарады з іх удзелам. Тут намячаецца план работы на тыдзень. Праз сем дзён кожны са спецыялістаў трымае справаздачу аб выкананні гэтага плана. Практыкуецца і такі метад кантролю: прапануюць таму ці іншаму кіраўніку вытворчага ўчастка расказаць, чым ён займаўся за мінулы дзень, якія планы на перспектыву. Усё гэта выхоўвае ў людзей самастойнасць у рабоце, будзіць ініцыятыву.

Аб узаемаадносінах кіраўнікоў, спецыялістаў, рабочых саўгаса сведчыць і такі факт. З дня існавання саўгаса адсюль паступіла толькі адна скарга. …што брыгадзір празмерна патрабуе ад сваіх падначаленых. Сход па разбору гэтай скаргі быў надзвычай бурны. Усе паляводы як адзін выказаліся ў абарону брыгадзіра. Напомнім, што скарга была ананімнай. А адна з жанчын прама заявіла:

— Такое мог напісаць толькі гультай, якому работа горш за любое пакаранне.

Адзначу, што пераважная большасць рабочых саўгаса — гэта моладзь. Людзі гарачыя як да працы, так і ў адносінах да грамадскай жыццёвай пазіцыі.

— З такім калектывам можна горы звярнуць, — з задавальненнем адзначыў А. С. Ткачук.

Пад кіраўніцтвам А. С. Ткачука новы саўгас з кожным годам развіваецца, набірае сілу. Летась з гектара тут сабралі 52,6 цэнтнера збожжа. 354 — бульбы, 417 — кармавых караняплодаў.

Аднак дзень учарашні ужо не задавальняе дырэктара. Паяўляюцца новыя планы, задумкі, якія ён імкнецца ператварыць у жыццё. У саўгасе стварылі нядаўна сваю каняферму. Шмат думалі і над тым, як лепей выкарыстаць лясныя астраўкі, пакінутыя меліяратарамі, для аховы палёў ад ветравой эрозіі. Нядаўна сюды завезлі плямістых аленяў і арганізавалі сваю звераферму. Выношвае планы дырэктар і наконт вадасховішча. З цягам часу тут будзе свая база адпачынку, возера зарыбяць.

Антон Сцяпанавіч неўтаймоўны па характару чалавек, заўсёды ў пошуку, у рабоце. Таму не выпадкова на яго грудзях заззяў яшчэ адзін ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. Урэзаўся ў памяць нядаўні выпадак ля магазіна пасёлка. Мы стаялі размаўлялі з дырэктарам, калі той спыніў жанчыну, якая набыла нейкі пакет з грунтам для цяпліц. Антон Сцяпанавіч уважліва вывучыў змесціва пакета, пацікавіўся цаной, і вочы яго загарэліся новай ідэяй.

— Такую зямлю для цяпліц мы можам рабіць і ў саўгасе і па больш памяркоўнай цане прадаваць насельніцтву. Трэба толькі ўсур’ёз заняцца гэтай справай, — гаварыў ён.

Амаль кожны месяц даводзіцца мне бываць у і саўгасе «Днепра-Бугскі». I заўсёды даведваешся аб нечым новым, арыгінальным, што зроблена або ўкаранёна ў гаспадарцы, здзіўляешся, калі толькі паспявае Антон Сцяпанавіч упраўляцца з усім гэтым. I міжволі па-добраму зайздросціш невычэрпнай энергіі гэтага чалавека.

А. САЦУК.