Саўгас «Днепра-Бугскі»: радкі біяграфіі // Кобрынскі веснік. – 1991. — № 20. – С. 1.

Антон Сцяпанавіч Ткачук узначаліў створаны новы саўгас «Днепра-Бугскі».

Саўгас «Днепра-Бугскі»: радкі біяграфіі

17 лютага 1991 года спаўняецца дзесяць гадоў з дня стварэння на меліяраваных землях новага саўгаса «Днепра-Бугскі».

Саўгас «Днепра-Бугскі» быў створаны на новых асушаных землях 17 лютага 1981 года. Сваім нараджэннем ён абавязаны рабочым ПМК-52 і ПМК-57. Узначаліў яго дырэктар Антон Сцяпанавіч Ткачук.

Агульная зямельная плошча гаспадаркі складае 8086 гектараў, з якіх 5533 – меліяраваныя.

Асноўная спецыялізацыя саўгаса – вырошчванне ў год каля 2,7 тыс. кароў першым целем, вытворчасць насення шматгадовых траў і малака на комплексе, дзе ўтрымліваюць 800 кароў.

На меліяраваных землях гаспадаркі пабудавана 138 кіламетраў дарог, у тым ліку 13 – заасфальтавана, 200 кіламетраў асушальных каналаў, штучнае возера, люстэрка вады якога складае 146 гектараў.

1183 гектары асушана тут закрытай дарожнай сеткай, 382 – арашаецца пры дапамозе дажджавальных установак.

У пасёлку Арэхаўскі пражываюць 304 сям’і, або 1200 чалавек. Ёсць тут сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, магазіны, сталовая, лазня, медпункт, камбінат бытавога абслугоўвання і інш.