Ткачук Антон Сцяпанавіч

Біяграфічны нарыс

ТКАЧУК Антон Сцяпанавіч (1945-2015). Нарадзіўся 7 студзеня 1945 года ў вёсцы Жыдче Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Сваю працоўную дзейнасць пачаў у ліпені 1961 года загадчыкам сельскім клубам у вёсцы Хойна Пінскага раёна.

У 1968 годзе закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «інжынер-механік».

З ліпеня 1968 па ліпень 1970 года працаваў загадчыкам рамонтнымі майстэрнямі аддзялення «Сельгастэхніка» ў вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна. У ліпені 1970 года прызначаны галоўным інжынерам аддзялення «Сельгастэхніка». 1973-1974 гады — намеснік старшыні калгаса «Новае жыццё» Кобрынскага раёна. З сакавіка 1974 па люты 1981 года працаваў старшынёй калгаса імя Кірава Кобрынскага раёна. Шаснаццаць гадоў (з лютага 1981 па люты 1997) узначальваў саўгас «Днепра-Бугскі». На працягу шасці гадоў (з ліпеня 1997 па сакавік 2003) працаваў старшынёй Дзівінскага сельскага Савета дэпутатаў.

За шматгадовую добрасумленную працу А. С. Ткачук узнагароджаны медалём «За доблесную працу», двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, шэрагам грамат.

Памёр 9 чэрвеня 2015 года.

У 2016 годзе ў пасёлку Арэхаўскі адбыўся мітынг, прысвечаны адкрыццю мемарыяльнай дошкі памяці першага кіраўніка саўгаса «Днепра-Бугскі».

Ардэнаносцы. Ткачук Антон Сцяпанавіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 77 — 78 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

Лукашик, П. И. Прошлое и настоящее / Петр Иосифович Лукашик. – Брест : Брестская типография, 2002. – 48 с.

См. на с. 29-30.

Пашковіч, Л. Добрая праца не забываецца / Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. — 2016. — 9 студзеня. — С. 1.

Ткачук Антон Степанович : некролог // Кобрынскі веснік. – 2015. – 13 чэрвеня. – С. 12.

Знаёмцеся: саўгас «Днепра-Бугскі» // Кобрынскі веснік. – 1992. – 11 лістапада. – С. 3.

Са дня стварэння саўгаса «Днепра-Бугскі» яго ўзначальвае ініцыятыўны дырэктар — Антон Сцяпанавіч Ткачук.

Саўгас «Днепра-Бугскі»: радкі біяграфіі // Кобрынскі веснік. – 1991. — № 20. – С. 1.

Антон Сцяпанавіч Ткачук узначаліў створаны новы саўгас «Днепра-Бугскі».

Сацук, А. І вечны бой… / А. Сацук // Камуністычная праца. – 1988. – 21 красавіка.

Пра Антона Сцяпанавіча Ткачука – дарэктара саўгаса «Днепра-Бугскі».

Ткачук Антон Степанович : список работников ОАО «Днепро-Бугское», награжденных орденами, медалями, почетными знаками. – Ореховский, 2007.