Хаўратовіч І. П. Федасюк Аляксандра Іванаўна / І. П. Хаўратовіч // Беларуская энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш] : у 18 т. – Мінск, 2003. – Т. 16. – С. 344.

ФЕДАСЮК Аляксандра Іванаўна (17.8.1904, в. Андронава Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. — 29.5.1995), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыла школу парт, кадраў КПЗБ у Мінску (1929), Камуніст. ун-т нац. меншасцей Захаду ў Маскве (1934). 3 1926 чл. падп. Кобрынскага раённага, Брэсцкага акр. к-таў КПЗБ. У 1929—37 сакратар ЦК КСМЗБ. За рэв. дзейнасць неаднаразова зняволена польскімі ўладамі. У 1934—35 навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі партыі і Кастр. рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б. Дэп. Нар. сходу Зах. Беларусі ў 1939. У Вял. Айч. вайну ў партызанах, у 1943—44 сакратар Дзівінскага падп. райкома, чл. бюро Брэсцкага падп. абкома КП(б)Б. У 1944—57 сакратар Брэсцкага, Маладзечанскага гаркомаў КПБ, заг. аддзела ЦК КПБ. Чл. ЦК КП (б) Б у 1949—52. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1940—47, Вярх. Савета СССР у 1946—54.

І. П. Хаўратовіч