Шутро, Г. Акрыленыя поспехам / Г. Шутро // Камуністычная праца. – 1982. – 7 лістапада.

АКРЫЛЕНЫЯ ПОСПЕХАМ

Гэта вялікі гонар — у дзень свята Вялікага Кастрычніка першымі прайсці перад свя­точным! трыбунамі. А раней мы зайздросцілі тым, хто ўдастойваўся гэтага права. А цяпер, вось ужо чацвёрты год запар, такое давер’е аказваецца нашаму калектыву. Вымаўляю гэтыя словы з хваляваннем і гордасцю і, упэўнена, што такія ж пачуцці ўласцівы кожнаму работніку нашага завода. Абыякавых да гэтай падзеі быць не можа, таму што людзі ведаюць: заваяваць гэтае права было нялёгка, дасягнуты поспех — вынік напружанай, зладжанай працы ўсяго калектыву. I напярэдадні свята да нас прыйшла прыемная вестка: па выніках работы за дзевяць месяцаў калектыў быў прызнаны пераможцам у сацыялістычным спаборніцтве сярод прамысловых прадпрыемстваў горада, узнагароджаны пераходным Чырвоным сцягам гаркома КПБ і гаррайвыканкоімаў і за¬несены на гарадскую Дошку гонару.

Гэта не першая працоўная перамога. У мінулым годзе мы былі ў ліку пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва, ужо некалькі гадоў запар завод не ўступае першынства ў працоўным саперніцтве сярод прадпрыемстваў горада.

Як удалося дасягнуць такой рытмічнасці, зладжанасці ў рабоце. Адназначна адказаць на гэтае пытанне немагчыма. Вядома, немалаважнўю ролю ў гэтым адыграла механізацыя вытворчых працэсаў. У нас механізавана ручная праца работнікаў, якія заняты на пагрузачна- разгрузачных і транспартных работах. Значныя змены адбыліся і ў асноўнай вытворчасці. Сёлета, напрыклад, рыхтуючыся да пачатку сезону, мы правялі рэканструкцыю кансервавага цэха. Тут, у прыватнасці, былі ўстаноулены вакуумныя апараты, два новыя варачныя катлы. А тэта значыць, што праца ста­ла больш прадукцыйнай, з’явіліся магчымасці хутчэй перапрацоўваць садавіну і гародніну, што дазволіла павысіць якасць выпускаемай прадукцыі. Лепшая захаванасць зялёнага гарошку дасягнута пасля ўстаноўкі на сыравіннай пляцоўцы спецыяльных механізаваных варот для яго пагрузкі.

Безумоўна, усе гэтыя ўкараненні не далі б патрэбнага эфекту без падтрымкі радавых працаўнікоў нашага калектыву — тых, хто на гэтых машынах працуе. Таму тэхнічнае перааснашчэнне вытворчасці мы стара­емся спалучаць з выхаваўчай работай з людзьмі. Сапраўдны масавы размах набыло на заводзе спаборніцтва за дастойную сустрэчу 60-годдзя з дня ўтварэння СССР. Кожны ўчастак, кожная змена прынялі напружаныя, канкрэтныя абавязацельствы i прыкладаюць усе намаганні, каб стрымаць дадзенае слова. Напрыклад, змена № 1, якую ўзначальвае майстар М. I. Селях, працуе з апярэджаннем графіка на два месяцы. Стараннымі працаўніцамі гэтага калектыву ўжо выпушчана звышпланавай прадукцыі на 119 тысяч рублёў. Крыху адсталі ад перадавікоў работніцы змены № 2 якія выпусцілі дадаткова да задания кансерваў на 105 ты­сяч рублёў. У лік 1984 года працуюць сёння работніцы бандарна-скрынкавага ўчастка Л. Ф. Старжынская і М. Я. Сергіевіч. Усім ім і многім іншым сціплым працаўнікам, якія . старанна і добрасумленна выконваюць сваю справу, шчырыя словы ўдзячнасці, самыя добрыя пажаданні ў гэтыя святочныя дні.

Разам з намі свята Вялікага Кастрычніка ўрачыста адзначаюць і нашы сябры па сацыялістычнаму спаборніцтву — работнікі кансервавых заводаў Тарту, Барысава, Новавалынска, Эчміадзіна. Далёка ад Кобрына — на Украіне, у далёкай Арменіі і Эстоніі — знаходзяцца гэтыя гарады. Аднак абменьваючыся пісьмамі або ў час сустрэч, якія сталі традыцыйнымі, мы не заўважаем ні гэтай адлегласці, ні іншых адрозненняў. Не магу прыгадаць сустрэчы пасля якой мы што-небудзь не запазычылі ў сваіх сяброў. Так, напрыклад, у час паездкі ў Тарту нашы спецыялісты заўважылі, што абсталяванне ў цэхах пафарбавана ў светлыя таны, што змяншае стамляльнасць людзей у час ра­боты. І на заводзе ў Эстоніі, i ў Новавалынску зімой — двухзменны графік работы, а ў нас да гэтага было чатыры змены.

Спадзяюся, што i для нашых гасцей паездкі ў Кобрын не былі безвыніковымі. Яны, у прыватнасці, з вялікай зацікаўленасцю вывучалі механізацыю пагрузачна-разгрузачных работ, прымяненне кантэйнераў, з захапленнем адклікаліся аб парадку на заводской тэрыторыі, нядаўна пабудаваным складзе шклотары. Прадстаўнікі ўсіх дэлегацый аднадушна вырашылі прымяняць у сябе сульфітацыю яблык для захоўвання іх на зіму. Тэта рацпрапанова была пададзена спецыялістамі нашага завода.

Кожны квартал мы абменьваемся інфармацыяй аб выніках работы са сваімі сябрамі па спаборніцтву. Ведаю, што справы ў іх ідуць добра: кожны калектыў сустракае 60-годдзе ўтварэння СССР важкімі працоўнымі дасягненнямі. Не да твару адставаць i нам. 25 кастрычніка за­вод выканаў заданне двух гадоў пяцігодкі, да канца года будзе выпушчана звышпланавых кансерваў на 1.079 тысяч рублёў. Г’эта наш працоўны падарунак 65-й гадавіне Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, юбілею нашай краіны.

Г. ШУТРО, дырэктар кансервавага завода.