Шутро, Г. Упэўнены крок наперад / Г. Шутро // Камуністычная праца. – 1985. – 7 лістапада. – С. 2.

Упэўнены крок наперад

З добрым святочным настроем сустракаюць 68-ю гадавіну Вялікага Кастрычніка рабочыя, інжынерна тэхнічныя работнікі і служачыя нашага завода. Калектыў два кварталы запар выходзіў пераможцам ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве, заняў першае месца і сярод прамысловых прадпрыемстваў Кобрына па выніках работы за 9 месяцаў. У параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года на 8,8 працэнта больш выпушчана таварнай прадукцыі, на 13 працэнтаў узрасла прадукцыйнасць працы, 25 верасня мы выканалі заданне XI пяцігодкі па прадукцыйнасці працы, 2 кастрычніка — па выпуску таварнай прадукцыі.

Поспех дасягнуты Дзякуючы добрасумленнай, стараннай працы кожнага вытворчага участка, кожнага рабочага. Але асаблівых слоў удзячнасці ў гэты святочны дзень заслугоўваюць нашы перадавікі — правафланговыя сацыялістычнага спаборніцтва. Лепшых вынікаў сёлета дабіваюцца калектывы змены № 4 (майстар Л. М. Селіверсценка), змены № 2, якой кіруе майстар Г. С. Грыцук, i змены № 5 на чале з майстрам Г. М. Чыгуровай. Значны ўклад у агульны поспех унеслі і калектывы дапаможных служб: тарнага ўчастка, брыгады капітальнага рамонту, механічнай майстэрні, на чале якіх стаяць здольныя арганізатары вытворчасці Т. А. Мартынюк, У. Ф. Дземянчук і I. М. Трацук.

У індывідуальным сацыялістычным спаборніцтве пераможцамі перадсвяточнай працоўнай вахты сталі варшчыцы В. Д. Ваўрашук, Л. Ф. Дарафеева, Л. М. Конюх, Н. А. Маленік, закатчыца Н. Ф Валадзько, мыйшчыца С. Р. Дзяткавец, збіўшчыца Л. I. Старжынская, машыніст кацельні В. У. Макарчук, слесар А. У. Давідзюк і многія іншыя рабочыя. Яны — кожны на сваім участку — набліжалі працоўную перамогу ўсяго калектыву.

Але наш поспех залежыць звычайна не толькі ад работы свайго калектыву. Мы працуем у цесным кантакце з пастаўшчыкамі сыравіны — агароднінаводчымі гаспадаркамі раёна. Сёлета яны асабліва пастараліся і забяспечылі завод неабходнай сыравінай. Вялікае дзякуй ім за гэта.

Праводзілася на заводзе пэўная работа па паляпшэнню арганізацыі працы, паскарэнню навукова-тэхнічнага прагрэсу. На прадпрыемстве пастаянна абнаўляедца абсталяванне. Дастаткова сказаць, што толькі сёлета замянілі мыйныя машыны для сыравіны, механізавалі разгрузку і падачу ў цэх мясных туш, устанавілі напаўняльнікі для расфасоўкі яблыкаў, салянак, сокаў і г. д. Сёлета амаль уся сыравіна падавалася ў цэхі механізаваным спосабам — для гэтай мэты выкарыстоўвалі кантэйнеры і прыстасаванні для іх перакульвання. Палепшыліся не толькі ўмовы працы, a і бытавыя ўмовы работы. На заводзе пабудаваны новыя бытавыя памяшканні, добраўпарадкавана тэрыторыя, створан спецыяльны куток адпачынку.

Вялікая ўвага ўдзялялася далейшаму ўдасканаленню брыгаднай формы арганізацыі працы. У састаў брыгад мы ўключылі і рабочых, і інжынерна-тэхнічных работнікаў. Гэта дае добры вынік. Цяпер хімікі, мікрабіёлагі, заводскія інжынеры больш сталі клапаціцца аб выкананні вытворчага плана, удасканаленні тэхналагічных працэсаў.

У апошнім годзе пяцігодкі на нашым прадпрыемстве праходзіла атэстацыя рабочых месц. Усе яны былі абследаваны, 30 працэнтаў ад іх агульнай колькасці атэставаны. На астатнія распрацаваны мерапрыемствы па іх рацыяналізацыі. У выніку ўкаранення гэтых мерапрыемстваў мы ўжо атрымалі эканамічны эфект у суме 3,1 тыс. рублёў.

Некалькі слоў хацелася б сказаць аб нашых планах і перспектывах. На заводзе без спынення вытворчасці праходзіць рэканструкцыя і тэхнічнае пераўзбраенне. Мы набылі новую лінію па выпуску зялёнага гарошку. Яе прадукцыйнасць у 1,5 раза большая, чым у той, якая функцыяніруе цяпер. Наша задача зманціраваць i запусціць гэту лінію да пачатку новага сезона нарыхтоўкі агародніны. У наступным годзе будзем устанаўліваць i больш прадукцыйныя закатачныя машыны, аўтаклавы, напаўняльнікі і іншае абсталяванне. Прадугледжваецца таксама рэканструкцыя кацельні, іншых вытворчых і невытворчых памяшканняў. Усе гэтыя мерапрыемствы дадуць нам магчымасць па вялічыць выпуск прадукцыі, значна абнавіць яе асартымент.

Г. ШУТРО,

дырэктар кансервавага завода.