АМЕЛЬЯНЮК Ніна Васільеўна

(13.09.1939-11.08.2004)

біяграфічны нарыс

Амельянюк Ніна Васільеўна нарадзілася 13 верасня 1939 года ў вёсцы Лешня Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Бацька — Васіль Малюжыц — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, загінуў у верасні 1944 года; маці — Вольга Малюжыц. У сям’і было трое дзяцей. Ніна — сярэдняя і адзіная, якая выжыла пасля вайны.

Закончыла Лешнянскую сярэднюю школу ў 1956 годзе. Паступіла ў Магілёўскі педагагічны інстытут на гісторыка-геаграфічны факультэт, які паспяхова закончыла ў 1961 годзе. У студэнцкія гады прымала ўдзел у засваенні цаліны.

Працавала па размеркаванні настаўніцай у вёсцы Азяты Кобрынскага раёна. У 1963 годзе выйшла замуж за інжынера П.  А. Амельянюка і пераехала ў г. Кобрын.

Працавала ў вячэрняй школе і сярэдняй школе № 1 горада Кобрына. У 1979-1982 гадах — завуч, у 1982-1995 гадах — дырэктар СШ № 1 города Кобрына.

Неаднаразова выбіралася дэпутатам гарадскога Савета. Званне «Заслужаны настаўнік Беларускай ССР» прысвоена ў 1978 годзе.

За гады педагагічнай працы Ніна Васільеўна выхавала велізарную колькасць вучняў — перш за ўсё, уласным прыкладам. Яна была патрабавальная да сябе, адказная і дысцыплінаваная, пры гэтым захоўвала сардэчную дабрыню, мяккасць і пачуццё гумару.

Яе школу прайшлі і ўласныя сыны, якія дасягнулі вялікіх вышынь на прафесійнай ніве. Старэйшы, Аляксандр, стаў юрыстам, працаваў старшынёй суда Пінскага раёна і г. Пінска, зараз абраны дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII і VIII скліканняў. Малодшы, Валерый, — урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг, загадчык аддзялення анестэзіялогіі Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў г. Мbнску. Унукі таксама імкнуцца падтрымліваць высокую планку.

Юлія і Кірыл — адны з лепшых выпускнікоў юрыдычнага факультэта БДУ, практыкуючыя юрысты; Ганна — піяністка, скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, займаецца актыўнай канцэртнай дзейнасцю.

Усе трое лічаць важным захоўваць памяць аб бабулі, яе жыццёвых арыенцірах і правілах, каб потым перадаць іх сваім дзецям.

11 жніўня 2004 года Ніна Васільеўна Амельянюк пайшла з жыцця.