Сакалюк Таццяна Антонаўна

Біяграфічны нарыс

САКАЛЮК Таццяна Антонаўна (1932-2009) — Герой Сацыялістычнай Працы.

Нарадзілася 23 красавіка 1932 годзе ў в. Хідры Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Хідры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У сям’і было трое дзяцей, з якіх малодшая Таццяна. Дзяўчынка закончыла пачатковую школу. Далей вучыцца не мела магчымасці, трэба было дапамагаць сям’і. Настаўнікамі па жыцці сталі бацькі, Антон і Сцепаніда, ад якіх дзецям перадалася любоў да працы, зямлі. Старэйшыя сястра Ганна і брат Васілій таксама працавалі ў калгасе.

Працоўную дзейнасць Таццяна Сакалюк пачала ў 1951 годзе ў родным калгасе «Зара» (цяпер СВК «Узыходзячая зара») Кобрынскага раёна, дзе прапрацавала да сыходу на пенсію. З 1963 года Таццяна Сакалюк працавала аператарам па адкорму жывёл на свінагадоўчым комплексе калгаса. У 1970-я гады яна вырошчвала штогод 960 свінней агульнай вагой 750 цэнтнераў. Пачаўшы з групы ў дзясятак жывёл, сыходзіла на пенсію, маючы пад сваёй апекай паўтаратысячнае пагалоўе.

За гады працы, з 1951 года па 1982 год, Таццяна Антонаўна карысталася заслужаным аўтарытэтам, адрознівалася высокай адказнасцю і выключнай працавітасцю. З’яўлялася ўдарнікам камуністычнай працы.

У 1970 годзе за высокія дасягненні ў працы Таццяна Антонаўна Сакалюк узнагароджана медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна».

У 1971 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за дасягнутыя поспехі ў выкананні планаў вытворчасці і нарыхтовак прадуктаў жывёлагадоўлі Т. А. Сакалюк прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Прафесійную дзейнасць Таццяна Антонаўна спалучала з грамадскім жыццём. Заўсёды мела актыўную жыццёвую пазіцыю. Людзі аказвалі ёй давер’е, неаднаразова выбіралі дэпутатам раённага і сельскага Савета народных дэпутатаў. Пайшоўшы на пенсію, не заставалася ў баку ад калгаснага жыцця, апякала сваю гаспадарку, давала парады.

Таццяна Антонаўна Сакалюк памерла 28 студзеня 2009 года. Жыццё гэтай сціплай жанчыны будзе яшчэ доўга служыць прыкладам адданасці Радзіме, абранай справе, людзям.

Адамович, А. Драгоценный сплав / А. Адамович // Земные звезды : очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области. – Минск, 1978. – С. 313-317.

Героі Сацыялістычнай Працы. 1971 Т. А. Сакалюк // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1997. – Т. 5. – С. 199.

Героі Сацыялістычнай Працы. Сакалюк Таццяна Антонаўна // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 426. — (Вызначыліся працай).

Их подвиг и труд награждены звездой Героя. Татьяна Антоновна Соколюк // Они награждены орденом Ленина : альбом. – Кобрин, 1981.

Сакалюк Таццяна Антонаўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. – Мінск, 1973. – Т. 9. – С. 318.

Сакалюк Таццяна Антонаўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. – Мінск, 1981. – Т. 5. Біяграфічны даведнік. – С. 533.

Соколюк Татьяна Антоновна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост. И. Н. Кулан [и др.] ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск, 2014. – С. 207.

Соколюк Татьяна Антоновна // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. – Минск, 1982. – Т. 5. Биографический справочник. – Минск, 1981. – С. 592.

85 гадоў з дня нараджэння Т. А. Сакалюк (1932) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2018. – С. 45.

Герои Социалистического Труда. Сакалюк Таццяна Антонаўна // Хидры — первый агрогородок на Кобринщине : информационно-аналитический очерк / Кобринская центральная районная библиотека, отдел обслуживания и информации ; сост. гл. библиограф Светлана Курачук. – Кобрин, 2007. – С. 39. – (Наша гордость, наша слава).

Елизарова, Ж. Эра открытий, достижений, развития / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. — 2018. — 12 снежня. — С. 5.

О трудовой деятельности свинарки Татьяны Антоновны Соколюк в колхозе «Заря» (ныне СПК «Восходящая заря»).

Cоколюк Татьяна Антоновна : [некролог] // Кобрынскі веснік. – 2009. – 4 лютага. – С. 7.

Владимиров, Д. Их победы трудовые / Дмитрий Владимиров // Кобрынскі веснік. – 2008. – 14 мая. – С. 2.

Герой Социалистического Труда Т. Соколюк всю жизнь проработала в родном хозяйстве — колхозе «Заря» (сейчас СПК «Восходящая заря»).

Кветкі для героя // Кобрынскі веснік. – 2005. – 12 сакавіка. – С. 2.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў віншаваў Героя Сацыялістычнай Працы Т. А. Сакалюк са святам.

Сацук, А. Ёсць у «Зары» свае героі / А. Сацук // Кобрынскі веснік. – 2000. – 12 студзеня. – С. 2.

Александров, П. Трудными были первые годы / Петр Александров // Заря. – 1999. – 14 декабря. – С. 3.

За свой труд, помимо иных наград, Т. А. Соколюк и М. К. Дубинко получили высокое звание Героя Социалистического Труда.

Татьяна Антоновна Соколюк : информация Хидринской средней школы. – Хидры, 2002.