Дубінка Міхаіл Калістратавіч

Біяграфічны нарыс

ДУБІНКА Міхаіл Калістратавіч (1937-2011) — Герой Сацыялістычнай Працы.

Нарадзіўся 23 чэрвеня 1937 года ў вёсцы Хідры Навасёлкаўскай гміны Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аг. Хідры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Малым дзіцём перажыў нямецка-фашыскую акупацыю.

У 1945 годзе Міхаіл пайшоў у мясцовую школу, скончыў сямігодку. Бацька, Калістрат Іосіфавіч удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, і маці, Ганна Ігнацьеўна, з малалецтва выхоўвалі ў сваіх дзяцей любоў да зямлі, прывучаючы да нялёгкай хлебаробскай справы. Працоўную дзейнасць Міхаіл Дубінка пачаў у 16 гадоў калгаснікам-паляводам у калгасе «Зара» Кобрынскага раёна (цяпер СВК «Узыходзячая зара»). Затым была тэрміновая служба ў Савецкай арміі (1956–1959) у г. Выборг Ленінградскай вобласці. Пасля службы вярнуўся ў родную гаспадарку, дзе працягваў працаваць. У 1960 годзе прыняты ў КПСС.

З 1960 года Міхаіл Дубінка стаў брыгадзірам паляводчай брыгады ў калгасе «Зара». Тады многія палявыя работы выконваліся ўручную, дабіцца высокіх вынікаў без тэхнікі было складана. У 1970-1990 гадах працаваў начальнікам вытворчага ўчастка калгаса. Любоў да зямлі, старанне, працавітасць прынеслі першыя поспехі маладому паляводу. За доўгі час работы брыгадзірам ён добра ведаў магчымасці кожнага поля, дзе якую культуру лепш пасеяць, каб атрымаць больш высокі ўраджай.

Надзейным саратнікам у працоўных дасягненнях Міхаіла Дубінкі быў галоўны аграном Уладзімір Фёдаравіч Гутавец. У 1976 годзе ў брыгадзе Міхаіла Дубінкі было сабрана па 44 цэнтнеры збожжа з гектара, 260 – бульбы, 350 – цукровых буракоў, 520 – кармовых карнеплодаў. Гэта быў адзін з лепшых паказчыкаў у рэспубліцы.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 снежня 1976 года за выдатныя поспехі, праяўленую працоўную доблесць ў выкананні планаў і сацыялістычных абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці і продажы дзяржаве сельскагаспадарчай прадукцыі М. К. Дабінку прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна (№ 426021) і залатога медаля «Серп і Молат» (№ 18648).

Міхаіл Дубінка шмат увагі ўдзяляў культуры земляробства. У сваёй кнізе «Внедряем новое, передовое» (1980), якая выйшла ў выдавецтве «Ураджай», расказвае пра тое, як выконваючы рэкамендацыі навукоўцаў і выкарыстоўваючы перадавы вопыт іншых гаспадарак рэспублікі, працаўнікі брыгады навучыліся атрымліваць высокія ўраджаі культур.

Засушлівым летам 1980 года на яго вытворчым участку было сабрана па 35,4 цэнтнеры збожжа, што на 13,3 больш, чым у сярэднім па раёне. У няпростым 1982 годзе паляводы пад кіраўніцтвам М. К. Дубінкі атрымалі больш за 30 цэнтнераў пры сярэдняй ураджайнасці па калгасу 25 цэнтнераў.

Некалькі пяцігодак запар яго комплексная брыгада, а пасля вытворчы ўчастак дабіваўся высокіх паказчыкаў: атрымліваў звыш 50 цэнтнераў збожжавых з гектара, па 300 цэнтнераў бульбы, 700 кармавых і 350 цукровых буракоў. Брыгада, якую ўзначальваў Міхаіл Дубінка, славілася ў раёне і вобласці высокімі ўраджаямі збожжавых, бульбы і агароднінных культур. Рэалізацыя высакаякаснай раслінаводчай прадукцыі, атрыманай у брыгадзе, прыносіла вялікія даходы ў калгасную касу.

У Міхаіла Калістратавіча было шмат разнастайных грамадскіх даручэнняў: член партбюро калгаса, дэпутат Хідрынскага сельскага Савета, член бюро гаркама КПБ, старшыня селькама. У 1980-1985 гадах М. К. Дубінка — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 10 склікання, член Камісіі па ахове здароўя і сацыяльным забяспячэнні. Меў актыўную жыццёвую пазіцыю, і людзі аказвалі яму давер’е.

У 1989 годзе па стане здароўя пайшоў на пенсію.

У арсенале дзяржаўных узнагарод — ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1965), ордэн Леніна (1967), медаль «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР. Узнагароджаны двума залатымі і бронзавым медалямі ВДНГ СССР. Такія высокія ўзнагароды Міхаіл Калістратавіч заслужыў, працуючы працуючы на зямлі, у калектыўнай гаспадарцы, кіруючы нізавым падраздзяленнем. Праявіў сябе як наватар, перадавік, умелы арганізатар калектыву. Ён унёс неацэнны ўклад у развіццё і станаўленне СВК «Узыходзячая зара» сваёй карпатлівай працай і адданасцю роднай зямлі.

Міхаіл Калістратавіч Дубінка памёр 5 верасня 2011 года на 75-м годзе жыцця.

Дубинка, М. К. Внедряем новое, передовое / М. К. Дубинка. – Мінск : Ураджай, 1980. – 32 с. – (Серия «Герои пятилетки»).

Аб жыцці і дзейнасці М. К. Дубінкі

Адамович, А. Полюшко-поле / А. Адамович // Земные звезды : очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области. – Минск, 1978. – С. 87-91.

Героі Сацыялістычнай Працы. Дубінка Міхаіл Калістратавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 426. — (Вызначыліся працай).

Героі Сацыялістычнай Працы. 1976 М. К. Дубінка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1997. – Т. 5. –

С. 199.

Дубінка Міхаіл Калістратавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. – Мінск, 1981. – Т. 5. Біяграфічны даведнік. – С. 212.

Дубинка Михаил Калистратович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. – Минск, 1982. – Т. 5. Биографический справочник. – Минск, 1981. – С. 208.

Дубинка Михаил Каллистратович // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. — Минск, 2009. – Кн. 1. — С. 355.

Дубинка Михаил Калистратович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. – Минск, 2014. – С. 90.

Их подвиг и труд награждены звездой Героя. Михаил Калистратович Дубинка // Они награждены орденом Ленина : альбом. – Кобрин, 1981.

85 гадоў з дня нараджэння Т. А. Сакалюк (1932) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021-2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 48.

Героі Сацыялістычнай Працы. Дубінка Міхаіл Калістратавіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 9-11 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

Герои Социалистического Труда. Дубинка Михаил Калистратович // Хидры — первый агрогородок на Кобринщине : информационно-аналитический очерк / Кобринская центральная районная библиотека, отдел обслуживания и информации ; сост. гл. библиограф Светлана Курачук. – Кобрин, 2007. – С. 39. – (Наша гордость, наша слава).

Елизарова, Ж. Эра открытий, достижений, развития / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. — 2018. — 12 снежня. –

С. 5.

О трудовой деятельности бригадира, начальника участка Михаила Калистратовича Дубинки в колхозе «Заря» (ныне СПК «Восходящая заря»).

Дубинка Михаил Калистратович : [некролог] // Кобрынскі веснік. – 2011. – 10 верасня. – С. 4.

Владимиров, Д. Их победы трудовые / Дмитрий Владимиров // Кобрынскі веснік. – 2008. – 14 мая. – С. 2.

Герой Социалистического Труда М. Дубинко всю жизнь проработал в родном хозяйстве — колхозе «Заря» (сейчас СПК «Восходящая заря»).

Петров, П. Из одного металла льют медаль за бой, медаль за труд / Петр Петров // Заря. — 2004. – 24 февраля.

Сацук, А. Ёсць у «Зары» свае героі / А. Сацук // Кобрынскі веснік. – 2000. – 12 студзеня. – С. 2.

Александров, П. Трудными были первые годы / Петр Александров // Заря. – 1999. – 14 декабря. – С. 3.

За свой труд, помимо иных наград, Т. А. Соколюк и М. К. Дубинко получили высокое звание Героя Социалистического Труда.

Дубінка, М. «Быць гаспадаром на зямлі» / Міхаіл Дубінка; [гутарыў] І. Дабрагост // Камуністычная праца. – 1987. – 25 ліпеня.

Дубинка, М. Мы родом из революции / Михаил Дубинка // Коммунист Белоруссии. – 1987. — № 11. – С. 13-17.

Дземідовіч, Т. Будні селькома / Т. Дземідовіч // Камуністычная праца. – 1986. – 26 жніўня.

У характары Міхаіла Калістратавіча Дубінкі — прыносіць вялікую карысць справе, за якую ён бярэцца.

Дубінка, М. Возьмем новыя рубяжы / М. Дубінка // Камуністычная праца. – 1982. – 25 сакавіка. – С. 3.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, Герой Сацыялістычнай Працы М. Дубінка – аб удзеле ў рабоце XVII з’езда прафсаюзаў СССР.

Дубінка, М. Ураджай – у нашых руках / М. Дубінка // Камуністычная праца. – 1982. – 1 студзеня.

Дубінка, М. К. Шчодрая ніва брыгады / Міхаіл Калістратавіч Дубінка ; [гутарыла] М. Хільчук // Камуністычная праца. – 1981. – 10 кастрычніка.

Дубінка, М. Справа ўсіх і кожнага / М. Дубінка // Камуністычная праца. – 1980. – 30 верасня.

Дубінка, М. За колькасць і якасць / М. Дубінка // Камуністычная праца. – 1980. – 18 верасня.

Дубінка, М. Памножым поспехі / М. Дубінка // Камуністычная праца. – 1978. – 28 студзеня.

Михаил Калистратович Дубинка : информация Хидринской средней школы. – Хидры, 2002.