Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь. 1980. П. М. Дамброўскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 6. — С. 564.
Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, ганаровае званне, якое прысвойвалася высокакваліфікаваным работнікам устаноў культуры, кінематаграфіі, тэлебачання і радыё, друку, выдавецтваў, паліграфічнай прамысловасці і кніжнага гандлю, турысцка-экскурсійных арганізацый і ўстаноў і інш., якія працавалі ў галіне культуры не менш як 10 гадоў, за заслугі ў развіцці культуры. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29.10.1971, прысвойвалася Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР. 3 13.04.1995 прысвойваецца званне заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь.
- П. М. Дамброўскі