Зводны каляндар дат і падзей

75 гадоў з дня нараджэння Л. М. Амельянюк (1950) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2020. — С. 160.

 75 гадоў з дня нараджэння Л. М. Амельянюк (1950)

Амельянюк Людміла Мікалаеўна нарадзілася 16 верасня 1950 г. у в. Стрыгава Кобрынскага раёна. У 1972 г. закончыла Мінскі педагагічны інстытут замежных моў. Працуе ў Брэсце: з 1972 г. у сярэдняй школе № 3, з 1977 — у СШ № 2, у тым ліку ў 1979-1986 і з 1988 г. намеснік дырэктара па навучальна-выхаваўчай працы, з 1997 г. — дырэктар. З 1999 г. у гімназіі № 5 (да 2017 — дырэктар). Дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў у 2003-2006 гг. Званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь» прысвоена ў 2012 г.

Кабайда, Г. И. Омельянюк Людмила Николаевна / Г. И. Кабайда // Брест. Брэст. Brest. 1000 / сост. А. Н. Вабищевич . – Минск, 2019. – С. 363. – (Заслуженные учителя и работники образования).

Амельянюк Людміла Мікалаеўна. // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 104 : фат.