Ардэнаносцы. Алексіевіч Павел Антонавіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 30 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

АЛЕКСІЕВІЧ Павел Антонавіч.Нарадзіўся 8 ліпеня 1928 года ў вёсцы Альхоўка Кобрынскага павета (цяпер Альхоўка Кобрынскага раёна). Яго вадзіцельскі стаж вызначаецца звыш 40 гадамі працы ў калгасе імя Чкалава Кобрынскага раёна (цяпер ААТ «Раданежскае»). За гэты перыяд гаспадарка разжылася ад адной машыны з драўлянай кабінай, на якой і пачынаў свой працоўны шлях Павел Алексіевіч, які быў у вёсцы першым вадзіцелем калгаса, да вялікай колькасці транспарту. У сваім жыцці яму даводзілася ездзіць на розных машынах, але да кожнай з іх ён ставіўся як да жывога арганізма, тонка адчуваючы тэхніку. Высокія ўзнагароды, сярод якіх ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1973), медаль «За доблесную працу» (1970), знак «Заслужаны калгаснік», — заканамерная ўдзячнасць грамадства свайму грамадзяніну за працу.

Дубіна, Л. Жыццё прайшло ў празмернай хуткасці / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. — 2017. — 29 ліпеня.

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, медаль «За доблесную працу», знак «Заслужаны калгаснік» — заканамерная ўдзячнасць грамадства П. А. Алексіевічу.

Алексиевич Павел Антонович : биографические сведения (записано со слов Алексиевича П. А.). – Верхолесье, 2019.

Алексиевич Павел Антонович : списки ветеранов производства, имеющих правительственные награды, ордена, медали по СПК «Верхолесский» на 25 октября 2007 года. – Верхолесье, 2007.