Ардэнаносцы. Букраба Аляксандр Кірылавіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 36 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

БУКРАБА Аляксандр Кірылавіч (1914-1977). Нарадзіўся ў вёсцы Навасёлкі Кобрынскага павета (цяпер Навасёлкі Кобрынскага раёна) у сялянскай сям’і. Удзельнік Навасёлкаўскага ўзброеннага выступлення сялян 1933 года. Асуджаны на 10 гадоў турэмнага зняволення. У верасні 1939 года вярнуўся ў родную вёску. Сакратар Навасёлкаўскага валаснога выканкама, дырэктар школы ў 1940-1941 гадах. У Вялікую Айчынную вайну — партызан атрада імя Суворава, у жніўні 1943 — сакавіку 1944 года — камісар атрада імя Арджанікідзе брыгады імя Молатава Пінскага партызанскага злучэння. Служыў у польскім штабе партызанскага руху (з 1944 года). Пасля вайны працаваў намеснікам старшыні Дзівінскага, старшынёй Дзівінскага, Пружанскага i Антопальскага райвыканкамаў, першым сакратаром Шарашоўскага i Пружанскага райкамаў КПБ(б). Са студзеня 1963 года — старшыня Брэсцкага аблсавпрафа. З верасня 1965 года да выхаду на пенсію — старшыня парткамісіі пры Брэсцкім абкаме КПБ. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам ПНР «Віртуці Мілітары» («Залаты Крыж») i інш.

Букраба Аляксандр Кірылавіч : інфармацыя Навасёлкаўскай публічнай бібліятэкі. – Навасёлкі, 2019.

Букраба Аляксандр Кірылавіч узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам ПНР «Віртуці Мілітары» («Залаты Крыж») i інш.