Ардэнаносцы. Грыцук Васіль Міхайлавіч / падрыхтавала Т. С. Назарук // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 427. — (Вызначыліся працай).

Ардэнаносцы

ГРЫЦУК Васіль Міхайлавіч, нарадзіўся ў 1913 г. у в. Восаўцы. Да 1940 г. працаваў у бацькоўскай гаспадарцы. У 1940 г. прызваны ў Чырвоную армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1948 г. працаваў у калгасе імя Леніна. Быў старшынёй праўлення калгаса, намеснікам старшыні, а з 1967 г. брыгадзір комплекснай брыгады. Узнагароджаны ордэнам Леніна (1978), іншымі ўзнагародамі.