Ардэнаносцы. Гук Павел Гаўрылавіч / падрыхтавала Т. С. Назарук // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 427. — (Вызначыліся працай).

Ардэнаносцы

ГУК Павел Гаўрылавіч, нарадзіўся ў 1936 г. у в. Батчы. Пасля заканчэння Маларыцкага сельскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча працаваў трактарыстам у МТС, служыў у Савецкай арміі. З 1962 г. быў механізатарам калгаса «Запаветы Ільіча». Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1973), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), медалямі.