Багдановіч, А. Узнагарода абязвае / А. Багдановіч // Камуністычная праца. — 1986. – 27 сакавіка (№ 37). – С. 1.

Кіраўнік камсамольска-маладзёжнай брыгады ПМК-52 У. М. Грыцук удастоены прэміі Ленінскага камсамола краіны за 1985 год.

Узнагарода абавязвае

Радасная вестка прыйшла нядаўна ў калектыў ПМК-52 — кіраўнік камсамольска-маладзёжнай брыгады Уладзімір Грыцук удастоены прэміі Ленінскага камсамола краіны за 1885 год.

Брыгада У. М. Грыцука добра вядома ў нашым раёне — не раз маладыя меліяратары выходзілі пераможцамі ў сацыялістычным спаборніцтве сярод камсамольска-маладзежных калектываў будаўнічых арганізацьй. Пастаянны творчы пошук, імкненне працаваць з поўнай аддачай трывала ўстанавіліся ў гэтай брыгадзе. Малады камуніст не толькі выдатна ведае сваю спецыяльнасць, але і ўмее знайсці падыход да людзей, аб’яднаць іх, зацікавіць агульнай справай.

У гаркоме камсамола добра ведаюць; калі брыгада У. М. Грыцука выступае з якім-небудзь пачынаннем, у ім усё дакладна прадумана, узважана. Так, напрыклад, меліяратары далі слова заданне XI пяцігодкі, завяршыць да 40-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўмаі 1984 года рапартавалі аб яго выкананні. Гэты камсамольска-маладзёжны калектыў стаў у раёне адным з ініцыятараў сацыялістычнага спаборніцтва за дастойную сустрэчу 40-годдзя Вялікай Перамогі — да дня знамянальнай даты было выканана заданне 6,5 года. А ўсяго звыш плана пяцігодкі было пракладзена 165 кіламетраў ганчарнага дрэнажу.

Высокая ўзнагарода якой удастоены кіраўнік гэтага калектыву, акрыляе, натхняе на новыя здзяйсненні. І мы верьм: яны абавязкова будуць.

А. Багдановіч,

інструктар аргаддзела гаркома ЛКСМВ.