Белюсь Васіль Лукіч

Біяграфічны нарыс

БЕЛЮСЬ Васілій Лукіч. Нарадзіўся ў 1921 годзе ў вёсцы Агароднікі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Агароднікі Кобрынскага раёна).

Працоўную дзейнасць пачаў з 15 гадоў.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

З 1949 года стаў працаваць у калгасе «Запаветы Ільіча» Кобрынскага раёна, дзе шмат гадоў быў брыгадзірам паляводчай брыгады. Пад яго кіраўніцтвам брыгада ўвесь час дасягала высокіх вынікаў у вытворчасці і продажы дзяржаве сельскагаспадарчай прадукцыі.

Узнагароджаны ордэнам Леніна (1965), медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970), іншымі ўзнагародамі.

Ардэнаносцы. Белюсь Васіль Лукіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 427. — (Вызначыліся працай).

Их доблестный труд отмечен орденом Ленина. Василий Лукич Белюсь // Они награждены орденом Ленина : альбом. – Кобрин, 1981. – (К XXVI съезду КПСС).